Стакгольм-Арлянда (аэрапорт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аэрапорт Стакгольм-Арлянда
Stockholm-Arlanda flygplats
IATA: ARNICAO: ESSA
Асноўнае
Тып аэрапортуграмадзянскі
Апэратар Swedavia
АбслугоўваеСтакгольм і Упсала
Адкрыты 1959
Вузел для
Вышыня н. у. м. 42 м
Вэб-сайтswedavia.com/arlanda/

Аэрапорт Стакгольм-Арлянда (па-ангельску: Stockholm-Arlanda Airport, па-швэдзку: Stockholm-Arlanda flygplats) (IATA: ARN, ICAO: ESSA) — найбуйнейшы міжнародны аэрапорт Швэцыі. Разьмешчаны ў раёне мястэчка Мэрста, за 42 км на поўнач ад Стакгольму, на паўднёвы ўсход ад гораду Ўпсала. Аэрапорт мае пяць тэрміналаў.

Аэрапорт разьмешчаны ў камуне Сыгтуна ў лэне Стакгольм. Гэта найбуйнейшы аэрапорт Швэцыі й трэці паводле памеру ў Скандынаўскіх краінах — пасажырапаток у 2014 годзе склаў: унутраныя перавозкі — 5 088 336 чалавек, міжнародныя — 17 354 936, агулам — 22 443 782 чалавек[1]. Аэрапорт Стакгольм-Арлянда зьяўляецца адным з трох галоўных хабаў Scandinavian Airlines System.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрапорт пачаў працу ў 1959 годзе, але першапачаткова выкарыстоўваўся толькі для лётнага інструктажу. У 1960 годзе ў аэрапорце зьявіліся рэгулярныя рэйсы, а ў 1962 прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцьця. Аэрапорт пачаў прымаць транскантынентальны трафік з 1960 г., бо ўзьлётна-пасадачны пас на той момант у галоўным стакгольмскім аэрапорце Стакгольм-Брома быў занадта кароткім. Назва Арлянда была абрана ў выніку конкурсу, які праводзіўся да адкрыцьця аэрапорту. Гэта назва паходзіць ад старой назвы тэрыторыі, дзе знаходзіўся аэрапорт (Арлянд), старой назвы акругі Арлінгундра (Сёньня Гасьбю-Арлінгундра ў Марста). Першым тэрміналам стаў цяперашні міжнародны Тэрмінал 5.

У 1983 мясцовы трафік быў таксама пераведзены з аэрапорту Стакгольм-Брума ў Арлянду, для яго абслугоўваньня быў пабудаваны Тэрмінал 4. У 1990 адкрыліся два новыя тэрміналы для мясцовых рэйсаў — 2 і 3, якія былі пабудаваны з паўднёвага боку ад першага тэрміналу для ўнутраных рэйсаў. У 1992 Тэрмінал 2 часова не функцыянаваў з-за зьніжэньня пасажырапатоку. Ён пачаў выкарыстоўвацца налета, у сувязі з гэтым два галоўныя тэрміналы атрымалі цяперашнія нумары 4 і 5. Трэці ўзьлётна-пасадачны пас быў пабудаваны ў 1998—2002. У сувязі зь нізкай загрузкай у 2002, гэты пас не выкарыстоўвалася да 2003 году, у выніку чаго мясцовыя жыхары, якія пражываюць недалёка ад гэтага пасу пачалі пратэставаць.

Кампаноўка аэрапорту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чатырох тэрміналах аэрапорту разьмешчаны 64 выхады (гэйты). Тэрміналы 2 і 5 выкарыстоўваюцца для міжнародных рэйсаў. Мясцовыя рэйсы абслугоўваюць тэрміналы 3 і 4. Новы цэнтральны будынак, Арлянда Паўночная, адкрыты ў канцы 2003, ён злучае Тэрмінал 5 з толькі што пабудаваным Пірсам F. Усе міжнародныя рэйсы авіякампаніі SAS і яе партнэраў па Star Alliance праходзяць праз Арлянду Паўночную. Будынак Арлянда Паўднёвая, які злучае тэрміналы 2, 3 і 4, таксама запраектаваны, аднак будаўніцтва спынена ў сувязі зь недахопам фінансаваньня. Між тэрміналамі 4 і 5 знаходзіцца гандлёвы цэнтар Sky City, пад якім знаходзіцца падземная чыгуначная станцыя. Цягнікі Arlanda Express злучаюць дзьве станцыі ў аэрапорце са Стакгольмам. Прапускная здольнасьць аэрапорту складае 25 млн пасажыраў у год.

У аэрапорце Арлянда тры ўзьлётна-пасадачныя пасы: Пас 1 (01L-19R), Пас 2 (08-26), Пас 3 (01R-19L). Пас 1 мае даўжыню 3300 м і можа прымаць усе найбуйнейшыя самалёты, якія існуюць на сёньняшні дзень. Пасы 2 і 3 маюць даўжыню 2500 м. Пасы 1 і 3 паралельныя, але могуць выкарыстоўвацца незалежна адзін ад аднаго. Пас 3 абсталяваны паводле патрабаваньняў CAT III. Адміністрацыя аэрапорту сьцьвярджае, што Стакгольм-Арлянда мае лепшыя паказчыкі па ачыстцы пасаў ад сьнегу. Пры моцных сьнегападах магчымы затрымкі рэйсаў.

У Арляндзе функцыянуюць 5 грузавых тэрміналаў і 5 ангараў. Адначасова аэрапорт можа прыняць каля 100 самалётаў. Арлянда зьяўляецца адным з аэрапортаў, дзе магчымая аварыйная пасадка Space Shuttle.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]