Стакгольмская фондавая біржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стакгольмская фондавая біржа
швэдз. Stockholmsbörsen
Тып фондавая біржа
Разьмяшчэньне Стакгольм, Швэцыя
Заснаваная 4 лютага 1863 (161 год таму)
Уладар OMX (Стакгольм)
Валюта швэдзкая крона
Колькасьць лістынгаў 310 (2015)[1]
РынКап 5,323 трлн кронаў[2] (2014; $776,208 млрд)[3]
Аб'ём 3,266 трлн кронаў[2] (2014; $476,253 млрд)[3]
Індэксы OMX Stockholm 30
Сайт nasdaqomxnordic.com

Стакгольмская фондавая біржафондавая біржа, знаходзіцца ў Стакгольме, Швэцыя. Заснаваная ў 1863 годзе, біржа зьяўляецца асноўнай сярод краінаў Паўночнай Эўропы. Біржа ўвайшла ў склад групы OMX ў 1998 годзе, а з 2003 году былі аб’яднаны гандлёвыя апэрацыі з фондавай біржай Хэльсынкі. Да 1990 году таргі біржы праходзілі ў будынку Швэдзкай акадэміі на пляцы Стурторгет. Біржа працуе з панядзелка па пятніцу (акрамя сьвяточных дзён) з 9:00 да 17:30.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2014 год аб’ём гандлю акцыямі на Стакгольскай біржы склаў 3,266 трлн кронаў ($476,253 млрд)[3], што на 50% менш за найвышэйшы аб’ём гандлю ў 2007 годзе[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Прадпрыемствы, уключаныя ў сьпіс НАПДАК у Стакгольме (анг.) // НАПДАК OMX Нордык, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.
  2. ^ а б в Гандаль акцыямі на НАПДАК OMX Стакгольм  (швэд.) / рэд. Ліса Марклунд = Aktiehandeln på Nasdaq OMX Stockholm // Швэдзкі фінансавы рынак : штогоднік. — Стакгольм: Банк Швэцыі, 2015. — С. 54-57. — ISSN 1401-7348.
  3. ^ а б в Сярэдні абменны курс швэдзкай кроны да даляра ЗША за 2014 год (6,8577) (швэд.) // Банк Швэцыі, 2015 г. Праверана 29 сьнежня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]