Срэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жоўтым колерам пазначана харвацкая частка Срэму, блакітным — сэрбская

Срэм (па-сэрбску: Срем, па-харвацку: Srijem, па-вугорску: Szerémség) — урадлівы ўчастак Сярэднедунайскай нізіны паміж рэкамі Дунай і Сава, які часткова знаходзіцца ў Харватыі (Вукаварска-Срэмская жупанія), а большай часткай — у Сэрбіі (Срэмская акруга).

Назва паходзіць ад старажытнага гораду Сірмій (цяпер — Срэмска-Мітравіца). У XI стагодзьдзі разам з Мачвай гістарычнае ядро Срэму ўваходзіла ў склад аднайменнай бізантыйскай фемы. У XV стагодзьдзі кіравалася сэрбскімі дэспатамі з роду Бранкавічаў. З 1521 году — у Асманскай імпэрыі як асобны санджак з цэнтрам у Срэмскай Мітравіцы. З 1745 году — павет габсбургскага каралеўства Славонія, у 1860—1918 гадах — камітат Вугоршчыны. Пасьля распаду Югаславіі частка Срэму ўвайшла ў склад непрызнанай рэспублікі Сэрбская Краіна і стала арэнай бязьлітасных баявых дзеяньняў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]