Спортынг Лісабон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спортынг
Поўная назва Sporting Clube de Portugal
Заснаваны 1 ліпеня 1906
Горад Лісабон, Партугалія
Стадыён Эштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
Прэзыдэнт Фрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting.pt (парт.)​ (анг.)

«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 16-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[1]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 10 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Антоніё Адан 1987
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Рэйс 1995
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэрэмі Сэнт-Юстэ 1996
4 Сьцяг Уругваю Аб Сэбастыян Каатэс (капітан) 1990
5 Сьцяг Японіі ПА Хідэмаса Морыта 1995
8 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Гансалвіш 1998
9 Сьцяг Швэцыі Нап Віктар Д’ёкерэш 1998
10 Сьцяг Ангельшчыны Нап Маркус Эдўардс 1998
11 Сьцяг Партугаліі ПА Нуну Сантуш 1995
12 Сьцяг Уругваю Бр Франка Ісраэль 2000
13 Сьцяг Партугаліі Аб Луіш Нэту 1988
17 Сьцяг Партугаліі Нап Франсішку Трынкан 1999
20 Сьцяг Партугаліі Нап Паўліньню 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Мазамбіку Нап Жэні Катаму 2001
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Фрэснэда 2004
23 Сьцяг Партугаліі ПА Даніел Браганса 1999
25 Сьцяг Партугаліі Аб Гансалу Інасью 2001
26 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Усман Дыямандэ 2003
42 Сьцяг Даніі ПА Мортэн Юльман 1999
43 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Муніс 2005
45 Сьцяг Бразыліі Аб Рафаэл Пантэлу 2003
47 Сьцяг Партугаліі Аб Рыкарду Эшгаю 1993
72 Сьцяг Партугаліі Аб Эдуарду Куарэжма 2002
80 Сьцяг Францыі ПА Каба Куандрэдзі 2001
83 Сьцяг Партугаліі Нап Рафаэл Камашу 2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]