Смаленскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Смале́нскае ўзвы́шша — узвышша ў Эўрапейскай частцы Расеі. Частка Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Тэрытарыяльна распасьціраецца ад места Ворша у Беларусі да Мажайскага раёну Маскоўскай вобласьці, у асноўным разьмешчаная ў Смаленскай вобласьці. Найвышэйшы пункт: 314 мэтраў па-над узроўнем мора (недалёка ад вёскі Мар'іна Вяземскага раёну Смаленскай вобласьці). У сваёй заходняй частцы ўзвышша складзенае далямітамі і вапнякамі дэвону, на ўсход ад Смаленска — вапнякамі, глінамі, мэргелямі карбону. Рэльеф марэнна-эразійны; у паўночна-заходняй частцы буйны ўзгорыста-градавы. На ўзвышшы знаходзяцца вытокі буйных рэчак: Дзясны, Угры, Масквы і інш.