Слонімская губэрня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сло́німская губэ́рня — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэньне ў Расейскай імпэрыі, якое існавала ў 1796—1797 роках. Губэрнскае места — Слонім.

Утвораная ў 1796 року на беларускіх землях, якія адышлі да Расеі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Падзялялася на 8 паветаў: Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі, Слонімскі.

У 1797 року ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губэрні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губэрню з цэнтрам у Вільні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]