Славяна-баўгарская гісторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славяна-баўгарская гісторыя
Историѧ славѣноболгарскаѧ
Першая старонка «славяна-баўгарскай гісторыі»
Аўтар: Паісій Хілендарскі
Мова арыгіналу: баўгарская
Публікацыя: 1762

«Славяна-баўгарская гісторыя» (па-баўгарску: «История славянобългарска»«История славянобългарска», арыгінальная назва: Историѧ славѣноболгарскаѧ ѡ народе і ѿ цареи и ѡ стыхъ болгарскихъ і ѡ въсехъ деѧнїа ї битиа болгарскаѧ) — гістарычная кніга з прапагандысцка-публіцыстычным характарам напісаная баўгарскім іераманахам Паісіям Хілендарскім ў 1762 годзе. У кнізе ён заклікаў да абуджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці, да барацьбы за культурна-нацыянальнае адраджэньне, за дасягненьне царкоўнай самастойнасьці і за вызваленьне ад асманскага прыгнёту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцамі для «Славяна-баўгарская гісторыя» сталі «Кніга гістарыяграфія» Маўра Арбіні, «Дзеі царкоўныя і грамадзянскія» Цэзара Баронія, творы бізантыйскіх храністаў і грамат баўгарскіх цароў з атонскіх кнігасховішчаў.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уступленьне «Аб карысьці гісторыі»
  • Прадмова «Да тых, якія хочуць прачытаць і пачуць»
  • «Збор гістарычны аб баўгарскім народзе» - разглядае пэрыяд ад самых старажытных часоў да страты Баўгарыяй незалежнасьці ў канцы XIV ст.
  • Пасьляслоўе.

«Гісторыя славяна-балгарская» разыходзілася ў рукапісах і кампіляцыях (каля 70 сьпісаў) па ўсёй краіне. Адыграла вялікую ролю ў абуджэньні і ўмацаваньні нацыянальнай самасьвядомасьці баўгарскага народу ў эпоху Адраджэньня. Значна паўплывала на наступнае разьвіцьцё баўгарскай гістарыяграфіі.

«Царственік» 1844 г., складзены Хрыстакі Паўлавічам зьяўляецца першым друкаваным выданьнем «Гісторыі славяна-боўгарскай» хоць Паісій не паказаны як аўтар.

Сёньня арыгінал «Гісторыя славяна-баўлгарская» захоўваецца ў Заграфскім манастыры на Атоне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Паисий Хилендарски и неговата епоха», София, 1962; Никитин С. А.
  • «Паисий Хилендарский и современная ему южнославянская историография», в сборнике: «Славянскае источниковедение», М., 1965; Конобеев В. Д.
  • «Българското националноосвободително движение. Идеология, программа, развитие», София, 1972; Хрыстовы Хр.
  • «Паисий Хилендарски», София, 1972. Е. П. Наумов.