Славацкая Савецкая Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славацкая Савецкая Рэспубліка
Slovenská republika rád
Szlovák Tanácsköztársaság

 

16 чэрвеня—7 ліпеня 1919
Сьцяг Славацкай Савецкай Рэспублікі
Сьцяг
Афіцыйная мова славацкая
Сталіца Кошыцэ

Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славац. Slovenská republika rád, вуг. Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвай і ўсходняй Славаччыне са сталіцай у Кошыцэ, якая праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 году. Дзяржаву ўзначальваў чэскі журналіст Антанін Яноўшэк.

Пасьля стварэньня ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславаччына яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славаччыны. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Вугорскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славаччыны і садзейнічала стварэньню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Вугорскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі.

Пасьля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Вугоршчыну, армія Чэхаславаччыны заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаваньне гэтай дзяржавы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]