Скірмунты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скірмунты
лац. Skirmynty
Герб Скірмунтаў
Радавы герб Скірмунтаў «Дуб»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Скі́рмунты — шляхецкі род гербу «Дуб» і гербу «Прыяцель». Буйныя беларускія прамыслоўцы XIX стагодзьдзя зь пінскага Палесься. Валодалі буйнымі маёнткамі ў Плотніцы, Парэччы і Моладаве.

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Скірмант

Скірымунт (Sciremunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скерэль, Скіран; германскія імёны Skerilo, Scerun) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[2], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум»[4].

Адпаведнасьць імя Скірмант германскаму імю Sciremunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1355 рок — першы ўпамін пра Васіля Скірмунта.

У 1551 року каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Богушу Скірмунту зямельны надзел у Плотніцы, за што той абавязаўся «службу ваенную земскую служыці». Пазьней у крыніцах упамінаецца плотніцкі стараста Крыштаф Скірмунт.

Пад 1777 рокам таксама ўпамінаецца пінскі войт Адам Скірмунт.

Аляксандр Скірмунт (1793—1845) (Плотніцкая лінія?), маршалак шляхты пінскага павету спачыў у вёсцы Радчыцку пры царкве Нараджэння Божай Маці, на будаваньне якой ахвяраваў уласныя грошы.

Сымон Скірмунт (1751—1817) — маршалак Берасьцейскага ваяводзтва, пасол сойма. Набыў у Міхала Клеафаса Агінскага моладаўскія й парэцкія землі.

Аляксандар Сымонавіч Скірмунт (1799—1870) — заснавальнік прамысловасьці на Палесьсі.
Аляксандар Аляксандравіч Скірмунт (1830—1911)
Раман Скірмунт (1868—1939) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, дэпутат I Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, прэм’ер-міністар БНР
Генрых Скірмунт
Канстантын Скірмунт (1866—1949)
Казімер Скірмунт
Алена Скірмунт (1827—1874)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1308.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]