Скансэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скансэн
Skansen
Галоўны ўваход у Скансэн
Выява лягатыпу
Месцазнаходжаньне СтакгольмШвэцыя
Наведнікаў
  • 1 300 000 чал.
Створаны 11 кастрычніка 1891
Адкрыты 11 лістапада 1891
Заснавальнік Артур Хазеліус[d]
Дырэктар Ён Братмюр
Геаграфічныя каардынаты 59°19′27″ пн. ш. 18°6′7″ у. д. / 59.32417° пн. ш. 18.10194° у. д. / 59.32417; 18.10194Каардынаты: 59°19′27″ пн. ш. 18°6′7″ у. д. / 59.32417° пн. ш. 18.10194° у. д. / 59.32417; 18.10194
Скансэн на мапе Швэцыі
Скансэн
Скансэн
Скансэн
Афіцыйны сайт

Ска́нсэн (па-швэдзку: Skansen) — этнаграфічны музэй на вольным паветры ў сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 11 кастрычніка 1891 году Артурам Гасэліюсам. Паводле стану на 2014 год у музэі налічвалася каля 140 будынкаў з усёй Скандынавіі, найстарэйшы зь якіх — Ваствэйтлёфтэт — датуецца XIV стагодзьдзем. Колькасьць наведвальнікаў у 2015 годзе склала 1 377 120 чалавек[1].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паходзіць ад шанцу (па-швэдзку: Skans), які кароль Карл XIV Юган узьвёў як месца для гульняў для свайго сына Оскара.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будучы заснавальнік Скансэну Артур Гасэліюс быў вельмі занепакоены тым, што народная культура можа быць страчана. У 1872 годзе ён ажыцьцявіў экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты, а таксама літаратуру й сабраныя народныя легенды. У Стакгольме ён зладзіў выставу, прысьвечаную вынікам сваёй экспэдыцыі і падараваў экспанаты дзяржаве, а ў 1880 годзе заснаваў Музэй Паўночных краінаў.

Наступным крокам Гасэліюса стала зьбіраньне ў адным месцы старых будынкаў з мэтай іх захаваньня — гэта й стала Скансэнам, які аднак да 1963 году быў часткай Музэю Паўночных краінаў. Музэй адкрыўся 11 кастрычніка 1891 году, стаўшы першым у сьвеце Этнаграфічным музэем на вольным паветры. Тады ў ім ужо знаходзіліся наступныя будынкі: хата з Муры, хата з Урсы (абедзьве з Далярны), дзьве хаты з Блекінге і саамскі шалаш[2].

Цяпер музэй мае наступныя аддзелы: прыродна-гістарычны, заалягічны, Цівалі, Аддзел сялянскіх будынкаў і Гарадзкі квартал XIX-га стагодзьдзя. Штогод на Раство ладзіцца кірмаш, а таксама шырока сьвяткуюцца буйныя нацыянальныя фэсты.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Landets museer lockar fler besökare (швэд.)
  2. ^ Trädgårdar på Skansen, Fataburen 1987

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скансэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў