Сацыяфобія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сацыяфобія (лац. societas + стар.-грэц. φόβοςграмадзтва + страх) — упартая нематываваная боязь выкананьня дзеяньняў у грамадзкіх месцах. Ёсьць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасьцей сустракаецца ў самотных і маламаёмных людзей.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схільнасьць да хваробы выклікае турбаваньне водгукам навакольных, боязь выглядаць сьмешным і страты пашаны й даверу, недаацэнка ўласных посьпехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманьне, пастаяннае параўнаньне сваіх дасягненьняў з посьпехамі іншых.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў зь людзьмі, што суправаджаецца дрыжаньнем рук, пачырваненьнем, павышаным потааддзяленьнем і буркатаньнем у жываце. У выніку адбываецца адасабленьне (пазьбяганьне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменьні яго неабгрунтаванасьці[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]