Сан-Лярэнса Буэнас-Айрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Лярэнса
Поўная назва Club Atlético San Lorenzo de Almagro
Заснаваны 1 красавіка 1908
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Нуэва Гасамэтра
Умяшчальнасьць: 47 964
Прэзыдэнт Арасьё Арэсэйгор[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sanlorenzo.com.ar (гішп.)

«Сан-Лярэнса дэ Альмагра» (па-гішпанску: San Lorenzo de Almagro) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. «Сан-Лярэнса» лічыцца адным з клюбаў вялікай пяцёркі аргентынскага футболу, куды, таксама, уваходзяць «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ» і «Расінг». Аднак гістарычным супернікам клюбу лічыцца клюб «Уракан». «Сан-Лярэнса» па-за межамі Аргентыны атрымаў дадатковую вядомасьць дзякуючы таму, што ў сакавіку 2013 году рымскім папам быў абраны заўзятар гэтага клюбу папа Францішак[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каманда была заснавана 1 красавіка 1908 году. Назва адначасова адлюстроўвала павагу да Сьвятога Лаўрэнція і каталіцкага сьвятара Ляренса Маса, які дапамагаў новай камандзе праз прадастаўленьне ў выкарыстаньне пляцоўкі для гульняў. Пачынаючы з часоў стварэньня прафэсійнага футболу ў 1931 годзе, каманда ўваходзіць у пяцёрку найлепшых клюбаў Аргентыны, нароўні з «Рывэр Плэйтам», «Бока Хуніёрс», «Расінгам» і «Індэпэнд’ентэ».

У 1933 годзе клюб выйграў свой першы прафэсійны тытул. За каманду выступаў баск Ісыдра Лянгара. Наступны тытул быў атрыманы ў 1946 годзе, што перапыніла пераможную сэрыю «Рывэр Плэйт» у чэмпіянаце Аргентыны. У той жа год каманда адправілася ў турнэ па Гішпаніі і Партугаліі, дзе правяла сэрыю таварыскіх матчаў. Пасьля паразы ад мадрыдзкага «Рэалу», «Сан-Лярэнса» атрымаў перамогу ў сустрэчах з «Барсэлёнай», нацыянальнай зборнай Гішпаніі і Партугаліі. Гішпанскія журналісты назвалі «Сан-Лярэнса» «найлепшай камандай у сьвеце». Футбалісту Рэнэ Пантоні прапаноўвалі кантракт з «Барсэлёнай», аднак ён адмовіўся з прычыны нежаданьня пакідаць родную Аргентыну.

«Сан-Лярэнса» быў адным з галоўных фаварытаў першага розыгрышу Кубка Лібэртадорэс у 1960 годзе. Аднак каманда саступіла ў паўфінале ва ўпартай барацьбе пераможцу турніру ўругвайскаму клюбу «Пэньяроль».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Калюмбіі Аб Нікаляс Эрнандэс 1998
4 Сьцяг Калюмбіі Аб Джоан Раманьня 1998
5 Сьцяг Аргентыны ПА Эрык Рэмэдзі 1995
6 Сьцяг Калюмбіі ПА Карляс Санчэс 1986
7 Сьцяг Аргентыны Нап Эсэк’ель Сэруцьці 1992
8 Сьцяг Аргентыны Аб Агустын Гай 2004
9 Сьцяг Аргентыны Нап Крыстыян Тарагона 1991
10 Сьцяг Аргентыны Нап Наўэль Барыяс 1998
11 Сьцяг Парагваю Нап Адам Барэйра (капітан) 1996
13 Сьцяг Аргентыны Бр Факунда Альтамірана 1996
16 Сьцяг Аргентыны Бр Ляўтара Лёпэс 2001
17 Сьцяг Аргентыны ПА Эліян Іраля 2004
18 Сьцяг Аргентыны ПА Крыстыян Фэрэйра (ар. Р. Плэйт) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Аргентыны ПА Мануэль Інсаўральдэ 1999
21 Сьцяг Аргентыны ПА Малькам Брайда 1997
22 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Кампі 1991
23 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Эрнандэс 1998
24 Сьцяг Аргентыны Аб Хэрэміяс Хамэс 2001
25 Сьцяг Аргентыны Бр Гастон Гомэс (ар. Расінг) 1996
27 Сьцяг Калюмбіі Нап Дыега Эраса 1996
28 Сьцяг Аргентыны Нап Алексіс Куэльлё (ар. Альмагра) 2000
29 Сьцяг Аргентыны ПА Сэбастыян Блянка 1988
32 Сьцяг Аргентыны ПА Іван Тапія 1998
35 Сьцяг Аргентыны Аб Гансалё Люхан 2001
41 Сьцяг Парагваю Нап Іван Легісамон 2002
50 Сьцяг Аргентыны ПА Франсіска Пэруццы 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]