Самюр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самюр
франц. Saumur
Самюр
Герб Самюру


Краіна: Францыя
Рэгіён: Пэі-дэ-ля-Люар
Дэпартамэнт: Мэн і Люара
Плошча: 66,35 км²
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 27 413 чал.
шчыльнасьць: 413,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 49400
Геаграфічныя каардынаты: 47°15′33″ пн. ш. 0°4′41″ з. д. / 47.25917° пн. ш. 0.07806° з. д. / 47.25917; -0.07806Каардынаты: 47°15′33″ пн. ш. 0°4′41″ з. д. / 47.25917° пн. ш. 0.07806° з. д. / 47.25917; -0.07806
Самюр на мапе Францыі
Самюр
Самюр
Самюр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.saumur.fr

Самюр (па-француску: Saumur) — горад на захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Мэн і Люара ў рэгіёне Пэі-дэ-ля-Люар. Насельніцтва на 2013 год складала 27 413 чалавек. У Самюры нарадзілася Како Шанэль.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца на левым беразе Люары, пры ўпадзеньні ў яе ракі Туэ.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе месьціцца замак XI—XVI стагодзьдзяў, а таксама цэрквы: Сэн-П’ер, Нотр-Дам-дэ-Нантыльі, Сэн-Нікаля (XII стагодзьдзе), Нотр-Дам-дэз-Ардыльер. Ратуша ў гатычным стылі (XVI стагодзьдзе), каледж, музэй. Гарадзкая бібліятэка.

Каменны мост злучае горад праз востраў на Люары з прадмесьцем Круа-Вэрт.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад спэцыялізуецца на вінаградарстве й вінаробстве (шыпучыя віны), выраб лікёраў, маслабойная вытворчасьць. У горадзе маецца дзяржаўная школа верхавой язды, створаная на загад Людовіка XVIII.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самюрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў