Самсон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самсон
שִׁמְשׁוֹן
Самсон перамагае лева, малюнак Ф. Гаеца, 1842
МясцовасьцьПалестына[1]
Плоцьмужчынская[d]
Занятакваяр, Nazirite
БацькаManoah[d]
Маціwife of Manoah[d]
Лягатып Вікісховішча Samson ў Вікісховішчы

Самсо́н (па-габрэйску: שִׁמְשׁוֹן, Шымшо́н) — старазапаветны пэрсанаж, адзін з апошніх і найвядомейшы з габрэйскіх судзьдзяў Старажытнага Ізраілю. Вядомы сваімі подзьвігамі ў барацьбе зь філістымлянамі, вылучаўся прыроджанай звышнатуральнай сілаю. Крыніцай магутнасьці Самсона служылі яго валасы, якія ён ніколі не павінен быў стрыгчы. Гісторыя пра Самсона згадваецца ў Старым Запавеце у Кнізе Судзьдзяў (главы 13—16)[2].

Нараджэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як распавядаецца ў Старым Запавеце, Самсон паходзіў з ізраільскага Данава калена, якое найбольш падвяргалася прыгнёту з боку філістымлян. Перад нараджэньнем Самсона да яго бацька і маці, якая была бясплоднай, зьявіўся анёл Божы і паабяцаў, што яны будуць мець сына, які выратуе народ Ізраілю ад філістымлян. Згодна з абетамі назарэйства[3], каб даць жыцьцё Самсону, ягоная маці павінна была ўстрымлівацца ад усякага алькаголю і «нячыстага» (па юдэйскіх канонах) мяса, а народжанае дзіця павінна было таксама стаць назарэем і не стрыгчы свае валасы.

Варажнеча зь філістымлянамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі Самсон стаў дарослым, ён закахаўся ў філістымлянку Далілу і, насуперак волі бацькоў, пажадаў мець яе за жонку. Паводле паданьня ў дарозе да сваёй нявесты Самсон сустрэўся з ільвом, які напаў на яго і якога ён разарваў голымі рукамі. Пасьля вясельля Самсон на пэўны час пакінуў сваю жонку і накіраваўся ў дом сваіх бацькоў, а вярнуўшыся, знайшоў яе выданай замуж за за свайго шлюбнга сябра. Скупляючы сваю правіну перад шваграм, цесьць прапанаваў Самсону ў жонкі меншую дачку, але абражаны Самсон адмовіўся й пачаў помсьціць філістымлянам.

Сьмерць Самсона, ілюстрацыя да Бібліі, 1890

Для сваёй помсты Самсон ловіць 300 лісіц, якіх ён зьвязаў папарна хвастамі, і прывязаўшы да іх паходні выпусьціў на землі філістымлян, што выклікала моцны пажар. Раззлаваныя філістымляне схапілі цесьця Самсона і спалілі яго. Гэта яшчэ больш абурыла Самсона, і ён, як апісваецца ў кнізе Судзьдзяў, узброены толькі адною сківіцай асьліцы, зьнішчыў да тысячы філістымлян. Пазьней філістымляне імкнуліся зьнішчыць Самсона, які заначаваў у зачыненым імі горадзе Газе, але ён, прачнуўшыся апаўночы, разбурыў гарадзкую браму і вынес яе разам з касякамі на вяршыню суседняй гары.[4]

Сьмерць Самсона[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Давер Самсона да каханай ім філістымлянкі Далілы ўрэшце абярнуўся для яго трагедыяй. Прагная да абяцанага суайчыньнікамі каштоўнага падарунка крывадушная Даліла паабяцала выведаць у Самсона, у чым сакрэт яго неверагоднай сілы. Пасьля некалькіх няўдалых спроб у яе атрымліваецца выведаць, што Самсонава сіла заключана ў валасах Самсона, якія той ніколі ня стрыг. Выкарыстаўшы зручны момант, філістымляне абстрыглі соннага Самсона, потым асьляпілі і закавалі ў ланцугі. Празь некаторы час валасы на галаве Самсона патроху адрасьлі і ў дзень, калі сьляпога Самсона прывялі ў храм, каб прынесьці яго на пацеху прысутных у ахвяру богу Дагону, ён папрасіў падвесьці яго да апорнага слупа храма, каб можна было да яго прытуліцца. Абмацаўшы апору і адчуўшы сваю былую моц Самсон ламае апорныя слупы храму. Пад абломкамі храму гіне ня толькі Самсон, але і мноства філістымлян, якія прыйшлі глядзець на ахвярапрынашэньне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Мешков З. Шофтим (ивритский текст с русским переводом и комментарием) = שופטים / перевод и редакция З. Мешкова. — Иерусалим-Киев: «Бней Давид», 2006. — 306 с — (Первые пророки)
  3. ^ Назарэй па-габрэйску: נָזִיר, назыр — «прысьвечаны Богу».
  4. ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл. С.159—160.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]