Садызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Садызм — схільнасьць да насільля, атрыманьне задавальненьня ад зьневажэньня і пакуты іншых. Панятак упершыню ўведзены ў навуковы ўжытак Крафт-Эбінгам у выдадзенай у 1886 годзе манаграфіі «Полавая псыхапатыя» паводле прозьвішча францускага пісьменьніка 18-га стагодзьдзя Маркіза дэ Сада, які апісваў у сваіх творах плоцевыя злачынствы, у тым ліку згвалтаваньні. Зьяўляецца супрацьвагаю мазахізму.