Сабінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сабінаў
Sabinov
Цэрквы ў Сабінаве
Цэрквы ў Сабінаве
Першыя згадкі: 1248
Краіна: Славаччына
Край: Прашаўскі
Раён: Сабінаў
Мэр: Пэтэр Молчан
Плошча: 23,392 км²
Вышыня: 324 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

12 378
529 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +421-51
Паштовы індэкс: 083 01
Аўтамабільны код: SB
Геаграфічныя каардынаты: 49°06′22″ пн. ш. 21°05′08″ у. д. / 49.10611° пн. ш. 21.08556° у. д. / 49.10611; 21.08556Каардынаты: 49°06′22″ пн. ш. 21°05′08″ у. д. / 49.10611° пн. ш. 21.08556° у. д. / 49.10611; 21.08556
Сабінаў на мапе Славаччыны
Сабінаў
Сабінаў
Сабінаў
http://www.sabinov.sk/

Са́бінаў (па-славацку: Sabinov, па-вугорску: Kisszeben, па-нямецку: Zeben, па-лацінску: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прашава і за 55 км ад Кошыцэ. Насельніцтва — 12 378 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагодзьдзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадзкія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагодзьдзі горад далучыўся да Пэнтапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Вугорскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцэ, Прашаў і Сабінаў). XVIXVII стагодзьдзі сталі пэрыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым пасьледвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснаваная сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёну.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 1910 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 вугорцаў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62% — славакі, 6,40% — цыганы, 0,48% — чэхі і 0,14% — русіны[1]. Рэлігійны склад: 70,48% — рыма-каталікі, 10,53% — грэка-католікі, 5,14% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,16% — лютэране[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-15 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабінаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў