Рэцэнзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэцэнзія (лац. recensio — разгляд) — дасьледаваньне адлюстраванай рэчаіснасьці, у якім ацэньваюцца вартасьці і хібы зьместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасьці аўтарскага разуменьня і слушнасьці меркаваньня, высновы і парады. Паказвае значнасьць новай думкі, грамадзкага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваньнем высновы спалучэньнем довадаў і тэкставых вытрымак. Улучае лёгіка-вобразную карціну ўспрыманьня твора, спалучэньне ўспрыманьня і пазнаньня навакольнай рэчаіснасьці, заснаванага на ўласным досьведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменьне выкладу і думку, таму ня мае поўнай самастойнасьці[1].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Анатацыя. Раскрывае зьмест твора.
  • Аўтарэцэнзія. Спрэчка аўтара з крытыкам аб тлумачэньні твора ў друку.
  • Крытычная. Зьмяшчае стаўленьне да твора.
  • Эсэ. Тлумачэньне твора з роздумам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тамара Люковіч. Рэцэнзія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 35. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]