Рэсыфі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэсыфі
парт. Recife
Рэсыфі
Герб Рэсыфі Сьцяг Рэсыфі
Дата заснаваньня: 1537
Краіна: Бразылія
Штат: Пэрнамбуку
Плошча: 218 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 1 555 039 чал.
шчыльнасьць: 7133,21 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Тэлефонны код: 81
Паштовы індэкс: 50000-000
Геаграфічныя каардынаты: 8°3′14″ пд. ш. 34°52′51″ з. д. / 8.05389° пд. ш. 34.88083° з. д. / -8.05389; -34.88083Каардынаты: 8°3′14″ пд. ш. 34°52′51″ з. д. / 8.05389° пд. ш. 34.88083° з. д. / -8.05389; -34.88083
Рэсыфі на мапе Бразыліі
Рэсыфі
Рэсыфі
Рэсыфі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.recife.pe.gov.br/

Рэсыфі (па-партугальску: Recife) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар і самы буйны горад штату Пэрнамбуку. Рэсыфі знаходзіцца ў месцы ўпадзеньня ракі Бэбэрыбі ў Атлянтычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэньне вялікай колькасьці працаўнікоў і значных прыватных інвэстыцыяў спрыяла разьвіцьцю мэдычнай сфэры гораду, такім чынам, што на сёньня Рэсыфі зьяўляецца другі паводле велічыні ў мэдычным цэнтрам Бразыліі пасьля Сан-Паўлу[1]. Шпіталі з самым сучасным абсталяваньнем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаваў[2].

Горад будзе адным з гарадоў, якія мусяць прыняць у сябе матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навакольлі Рэсыфі сталіся месцам адным зь першых пасяленьняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразылію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвэставаньня ў такую вялікую й далёкую калёнію, таму вырашылі прызначыць гэтую задачу прыватным прадпрымальнікам[3]. Аднак гэтая ідэя ня мела значнага посьпеху.

Пэрнамбуку квітнела ад цукровай прамысловасьці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырабляліся ў Эўропе да пачатку XIX стагодзьдзя[4]. У той час у Эўропе плянтацыі цукровага трысьнёгу можа быць трымаць толькі ў Андалюзіі й Алгарвэ.

Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Гішпаніі й Партугаліі былі аб’яднаныя пад уладай адзінага караля. Гішпанія была ўцягнутая ў вайну супраць Нідэрляндаў, і таму закрыла гандаль бразыльскага цукру для нідэрляндцаў[5]. У адказ на гэта нідэрляндцы вырашылі захапіць некалькі бразыльскіх гарадоў па вытворчасьці цукру ў тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрляндаў, тутака была створана Нідэрляндзкая Бразылія.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэсыфі зьяўляецца адным з галоўных бізнэсовых цэнтраў Бразыліі, у асноўным таму што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародных порты. Адзін зь іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кілямэтрах ад Рэсыфі.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Recife Medical Pool
  2. ^ Pernambuco Daily
  3. ^ History of Recife. Shipmateapp.com
  4. ^ Recife, Pernambuco.
  5. ^ History. Instituto de Física de São Carlos

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]