Рэнскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Рэн, Францыя
Пачатак працы 15 сакавіка 2002
Лініі 1 лінія
Даўжыня: 9,4 км
Колькасьць станцыяў 15
Пасажырапаток на дзень 135 тыс. (2013)
Пасажырапаток на год 33 млн. (2013)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Рэнскага мэтрапалітэну

Рэнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Rennes) — транспартная сыстэма ў горадзе Рэн, рэгіён Брэтань, Францыя. Мэтрапалітэн адчыніўся для пасажыраў 15 сакавіка 2002 году. Па стане на 2017 год мэтро складаецца з 1 лініі даўжынёй 9,4 км, якая йдзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад станцыі J.F. Kennedy да La Poterie цераз Рэнскі вакзал. Мэтро налічвае 15 станцыяў, 13 зь якіх — падземныя.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтрапалітэн працуе ад 05:20 да 00:40 штодзень (акрамя чацьверу, пятніцы, суботы, калі працуе ад 05:20 да 01:35). Часьціня руху цягнікоў ад 80 сэкундаў у гадзіны-пік. Час язды ад канцавых станцыяў — 16 хвілінаў. Усе станцыі абсталяваныя плятформеннымі рассоўнымі дзьвярыма ды ліфтамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]