Рэмі Вэркутр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэмі Вэркутр
Рэмі Вэркутр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1980 (43 гады)
Гранд-Сынт, Францыя
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2002
2002—2014
2004—2005
2014—2018
Манпэлье
Алімпік Ліён
Страсбург
Кан
36 (0)
78 (0)
5 (0)
145 (0)

Рэмі́ Вэрку́тр (па-француску: Rémy Vercoutre; нарадзіўся 26 чэрвеня 1980 году, Гранд-Сынт, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік. Выступаў за «Манпэлье», ліёнскі «Алімпік», «Страсбург» і «Кан».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэмі Вэркутр зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Манпэлье». У асноўнай камандзе «Манпэлье» Рэмі дэбютаваў у сэзоне 1998—1999 гадоў, адгуляўшы адзін матч у чэмпіянаце Францыі. У сэзоне 2000—2001 гадоў «Манпэлье» выступаў у Лізе 2 і ў Рэмі зьявіўся шанец стаць першым брамнікам клюбу. Рэмі адгуляў 20 матчаў у чэмпіянаце, а «Манпэлье» фінішаваў на трэцім месцы, вярнуўшыся ў першую лігу Францыі.

У 2002 годзе Рэмі перайшоў у «Алімпік» зь Ліёну, дзе стаў другім брамнікам клюбу пасьля Грэгары Купэ. Дэбют Рэмі ў складзе «Алімпіку» адбыўся 20 кастрычніка 2002 году ў матчы чэмпіянату Францыі 2002—2003 гадоў супраць «Аячча», дзе Вэркутр згуляў увесь матч, а ягоны клюб сьвяткаваў перамогу зь лікам 1:0.

Пасьля сыходу Юго Лярыса ў ангельскі «Тотэнгэм» у жніўні 2012 году Вэркутр стаў першым брамнікам ліёнскага клюбу. Аднак ужо ў канцы сэзону 2012—2013 гадоў Рэмі страціў месца галоўнага галкіпэра каманды, саступіўшы яго партугальскаму брамніку Антоні Лопішу. У чэрвені 2014 году Вэркутр пасьля 12 гадоў, праведзеных у структуры клюбу, падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Кан», які толькі зьявіўся ў Лізе 1[1].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліён:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]