Рэлігія ў Эстоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эстонія, якая гістарычна пратэстанцкай тэрыторыяй, паводле апытаньняў насельніцтва сёньня лічыцца адной з найменш рэлігійных краінаў сьвету. Толькі 14 % ацэньваюць рэлігію як важную частку іх жыцьця. Дамінантнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, якое ўключае ў сябе пасьлядоўнікаў блізкая 90 канфэсій, у асноўным праваслаўе і лютэранства. Згодна з Рынга Рынгве: «рэлігія ніколі не гуляла важнай ролі ў палітычным ці ідэалягічным полі Эстоніі… Тэндэнцыі, якія пераважалі ў канцы трыццатых гадоў ХХ стагодзьдзя наконт больш цесных адносін паміж дзяржавай і лютэранскай царквой, завяршыліся з савецкай акупацыяй у 1940 годзе». Ён таксама сьцьвярджае, што «ланцужок рэлігійнай традыцыі зламаўся сярод большасьці семʼяў» з савецкай палітыкай атэістычнай дзяржавы.

На працягу 2001-2011 гадоў праваслаўная царква заняла месца лютэранства як найбуйнейшай хрысьціянскай дэнамінацыі ў краіне, скончыўшы дамінаваньне лютэранскай царквы сярод хрысьціян Эстоніі. Але тым ня менш, лютэранства да гэтага часу застаецца самым папулярным рэлігійным вераваньням сярод эстонскай этнічнай групы, у той час як праваслаўе ў асноўным практыкуе руская этнічная меншасьць.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж 2000 і 2011 гадамі лік праваслаўных хрысьціян павялічваўся паралельна з павелічэньнем рэлігійнасьці ў Расеі, апярэджваючы агульнае падзеньне колькасьці расейскамоўнага насельніцтва, у той самы час, як колькасьць пратэстантаў працягвала зьніжацца.

Рэлігія 2000[1] 2011
Колькасьць % Колькасьць %
Праваслаўныя 143,554 12.80 176,773 16.15
Лютэране 152,237 13.57 108,513 9.91
Баптысты 6,009 0.54 4,507 0.41
Католікі 5,745 0.51 4,501 0.41
Сьведкі Іеговы 3,823 0.34 3,938 0.36
Стараверы 2,515 0.22 2,605 0.24
Кангрэгацыяналісты 223 0.02 2,189 0.20
Мааўск 1,058 0.09 1,925 0.18
Таараўск 1,047 0.10
Пяцідзесятнікі 2,648 0.24 1,855 0.17
Мусульмане 1,387 0.12 1,508 0.14
Адвэнтысты 1,561 0.14 1,194 0.11
Будысты 622 0.06 1,145 0.10
Мэтадысты 1,455 0.13 1,098 0.10
Іншыя рэлігіі 4,995 0.45 8,074 0.74
нерэлігійныя 450,458 40.16 592,588 54.14
Невызначыўшыеся 343,292 30.61 181,104 16.55
агульны лік 1,121,582 100.00 1,094,564 100.00

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ PC231: POPULATION BY RELIGIOUS AFFILIATION AND ETHNIC NATIONALITY. Statistics Estonia (31 March 2000). Праверана 9 January 2014 г.