Рэклямны шчыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэкля́мны шчыт (інакш: Шчыт ці Білборд ад ангельскага слова Billboard) — вялікі шчыт, разьмешчаны на будынках альбо на адмысловых, прыстасаваных дзеля гэтага слупах. На ім разьмяшчаюцца рэклямы. Рэклямныя шчыты часта абсталяваныя асьвятленьнем.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 годзе УП «Менскрэкляма» было адзіным у сталіцы выдаўцом пашпартоў вонкавай рэклямы паводле Палажэньня, зацьверджанага Пастановай Савета міністраў Беларусі, і аформіла за год звыш 7000 такіх пашпартоў. На 2013 год у Менску налічвалася звыш 20 000 рэклямных палёў, на якіх працавала звыш 40 прадпрыемстваў вонкавай рэклямы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Хількевіч, Аляксандар Фурсаў. Працуюць людзі, якія ведаюць высокую цану прыгожаму // Зьвязда : газэта. — 11 верасьня 2013. — № 170 (27535). — С. 6. — ISSN 1990-763x.