Рэймс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэймс
франц. Reims
Рэймская ратуша
Рэймская ратуша
Герб Рэймсу Сьцяг Рэймсу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Гранд-Эст
Дэпартамэнт: Марна
Кіраўнік: Арно Рабінэ[d]
Плошча: 47,02 км²
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 179 380 чал.
шчыльнасьць: 3814,97 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
Паштовы індэкс: 51100
Геаграфічныя каардынаты: 49°15′55″ пн. ш. 4°1′43″ у. д. / 49.26528° пн. ш. 4.02861° у. д. / 49.26528; 4.02861Каардынаты: 49°15′55″ пн. ш. 4°1′43″ у. д. / 49.26528° пн. ш. 4.02861° у. д. / 49.26528; 4.02861
Рэймс на мапе Францыі
Рэймс
Рэймс
Рэймс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-reims.fr/

Рэймс (па-француску: Reims) — горад на паўночным усходзе Францыі, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Шампань-Ардэны, ён быў найбуйнейшым горадам гэтага рэгіёну). Насельніцтва на 2021 год — 179 380 чалавек. Паблізу ад гораду разьмешчаны Рэймскія горы, на якіх растуць вінаградні для вытворчасьці шампанскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад вядомы з I стагодзьдзя да н. э. як Дуракарторум. У 406 разрабаваны вандаламі, у 451 — гунамі. Недзе паміж 496 і 506 (першая дата лічыцца «афіцыйнай») Сьвяты Рэмі хрысьціў тут караля франкаў Хлёдвіга. Адначасова Хрысьціянства прынялі 3000 франскіх жаўнераў — гэта быў пачатак хрысьціянізацыі сучасных немцаў ды французаў, таму пачынаючы зь Людовіка VII (XII стагодзьдзе) большасьць францускіх каралёў былі каранаваны ў Рэймсе.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’екты, уключаныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іншыя славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Брама Марса (III стагодзьдзе)
  • Гала-рымскі крыптапортык (III стагодзьдзе)
  • Ратуша
  • Каралеўскі пляц з будынкам падпрэфэктуры й статуяй Людовіка XV
  • Гатэль Лё Вэргёр (XVI стагодзьдзе, цяпер Музэй Прыгожых мастацтваў)
  • Музэй капітуляцыі (будынак, у якім 7 траўня 1945 была падпісана дамова аб капітуляцыі Трэцяга Райху)
  • Музэй аўтамабіляў
  • Дамы́ шампанскага (Henri Abelé, Krug, Ruinart, Veuve Clicquot, Vraken-Pommery і іншыя)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]