Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Гамбіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэдральны касьцёл (з чырвоным дахам і вежай)

Рымска-Каталіцкі Касьцёл у Гамбіі — адна з частак Каталіцкага Касьцёлу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя хрысьціяне ў Гамбіі зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У 14941588 гадах манапольнае права на гандаль у краіне мелі партугальскія купцы. У 1822 годзе ў Гамбію прыбылі францускія каталіцкія манахіні, у 1848 — манахі Кангрэгацыі Сьвятога Духа. У 1951 годзе ў Гамбіі была створаная каталіцкая апостальская прэфэктура, а ў 1957 годзе дыяцэзія Батэрст (ад 1974 — Банжуль). Большасьць хрысьціянаў жывуць на захадзе Гамбіі, у прыбярэжных раёнах, а таксама ў гарадох (пераважна ў сталіцы). Папа Ян Павал II наведаў Гамбію з пастырскім візытам у лютым 1992 году.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сёньня ў Гамбіі існуюць 1 дыяцэзія, 54 парафіі, 1 біскуп, 15 дыяцэзіяльных сьвятароў, 10 сьвятароў-законьнікаў, 21 законьнікаў, 42 законьніц. Колькасьць каталікоў — 35,5 тыс., што складае каля 2,1% ад агульнае колькасьці насельніцтва, прыкладна столькі ж складае колькасьць англіканаў і мэтадыстаў. Асноўнае насельніцтва ў краіне — мусульмане (85% насельніцтва).

насельніцтва сьвятары дыяканы вернікі парафіі
ахрышчаныя у агуле % колькасьць белыя законьнікі ахрышчаныя
сьвятаром
законьнікі законьніцы
1950 3125 226 030 1,4 6 6 520 10 1
1959 4721 278 900 1,7 15 1 14 314 13 6
1970 8061 316 000 2,6 17 17 474 19 16 10
1980 12 630 580 000 2,2 17 17 742 17 20 3
1990 16 100 812 000 2,0 20 4 16 805 22 43 13
1999 33 000 1 550 000 2,1 24 11 13 1375 24 48 53
2000 36 500 1 720 000 2,1 24 12 12 1520 23 51 53
2001 30 000 1 500 000 2,0 24 12 12 1250 23 45 56
2002 33 000 1 575 000 2,1 25 13 12 1320 23 45 56
2003 34 400 1 639 500 2,1 26 15 11 1323 22 42 56
2004 35 500 1 680 500 2,1 25 15 10 1420 21 42 54

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніца: «Католическая энциклопедия»