Рыгор Хадкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Хадкевіч
Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX стагодзьдзя на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка
Рыгор Хадкевіч, рыціна XIX стагодзьдзя на аснове больш раньняга партрэту зь Нясьвіскага замка

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1513
Памёр 12 лістапада 1572[1] або 9 лістапада 1572[2]
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Аляксандар Хадкевіч
Васіліса з Галоўчынскіх
Дзеці Андрэй Рыгоравіч Хадкевіч[d], Ганна з Хадкевічаў[d][3][4], Аляксандр Хадкевіч[d], Аляксандра Рыгораўна Хадкевіч[d][5] і Соф’я з Хадкевічаў[d]
Дзейнасьць дыплямат
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хадкевіч.

Рыгор Хадкевіч (каля 1513 — 12 лістапада 1572 або 19 лістапада 1573) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы вялікі літоўскі (1544—1559), ваявода віцебскі (1554—1555) і кіеўскі (1555—1559), кашталян троцкі (1559—1664) і віленскі (з 1564), адначасна гетман польны (1561—1566) і вялікі літоўскі (з 1566). Заснавальнік старэйшай галіны роду Хадкевічаў.

Трымаў Ковенскае, Магілёўскае, Гарадзенскае і Тыкоцінскае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Р. Хадкевіча, 1569 г.

Сын Аляксандра Хадкевіча, ваяводы наваградзкага, і Васілісы з Галоўчынскіх. Меў братоў Гераніма і Юрыя.

Зь сярэдзіны XVI ст. займаў высокія пасады. Як прыхільнік самастойнасьці Вялікага Княства, у знак пратэсту супраць Люблінскай уніі (1569) адмовіўся ад дзяржаўнай дзейнасьці[6]. Быў супраціўнікам Радзівілаў[6].

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. У бітве на Уле (1564) камандаваў коньніцай, якая першай ударыла на ворага, а потым прасьледаваў рэшткі супраціўніка ў дарозе на Полацак.

У 1568 року заснаваў друкарню пры праваслаўным манастыры ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павету (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасьць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётар Мсьціславец, уцекачы ад перасьледу з Маскоўскай дзяржавы. У Заблудове яны надрукавалі «Эвангельле вучыцельнае» — зборнік гутарак і павучаньняў з тлумачэньнем эвангельскіх тэкстаў (захавалася 44 асобнікі), які ўпрыгожылі гербам Рыгора Хадкевіча на абароце тытульнага ліста. Ужо безь Пятра Мсьціслаўца, які выехаў у Вільню, Іван Фёдараў надрукаваў у Заблудаве «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Рыгора Хадкевіча ў 1570 року адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукаваньня.

Дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле ягонай волі, пахаваны ў катакомбах Дабравешчанскай царквы ў Супрасьлі.

У шлюбе з Кацярынай Вішнявецкай меў сыноў Андрэя і Аляксандра (іх настаўнікам быў вядомы ў той час паэт Я. Мыліюс), а таксама дачок Аляксандру і Ганну.

Папярэднік
Мікалай Радзівіл «Руды»
Гетман вялікі літоўскі
1566—1572
Наступнік
Мікалай Радзівіл «Руды»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 79.
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 150.
  3. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  4. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 39. — 377 с.
  5. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ а б Грыцкевіч А. Хадкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 С. 709.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]