Руіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Руі́на (па-ўкраінску: Руїна) — пэрыяд гісторыі Ўкраіны другой паловы XVII стагодзьдзя, які адзначыўся распадам украінскай дзяржаўнасьці, агульным заняпадам ды крывепралітнымі войнамі на тэрыторыі Ўкраіны. Найчасьцей пад Руінаю разумеюць пэрыяд ад сьмерці гетмана Багдана Хмяльніцкага (1657) да пачатку гетманства Івана Мазэпы (1687).

Пад час Руіны Гетманшчына ўмоўна была падзеленая па Дняпры на Левабярэжную ды Правабярэжную, і гэтыя два, ці больш бакоў пад рознымі гетманамі варагавалі між сабою. Суседнія дзяржавы (Рэч Паспалітая, Маскоўская дзяржава, Асманская імпэрыя) ўмешваліся ва ўнутраныя справы Ўкраіны, і ўкраінская палітыка характарызавалася намаганьнем падтрымліваць прыязныя стасункі з тою ці іншаю акупацыйнаю сілаю. Кіеўская мітраполія ў 1686 року была падпарадкаваная Маскоўскаму патрыярхату.

Канчатковы падзел Гетманшчыны на левабярэжную ды правабярэжную часткі быў замацаваны Андрусаўскаю дамоваю (1667) ды Вечным мірам (1686). Паводле ўмоваў Левабярэжжа і Кіеў адыходзілі Маскоўскаму царству, а Правабярэжжа — Рэчы Паспалітай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]