Руслана Лыжычка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руслана
Руслана Лыжычка
Дата нараджэньня 24 траўня 1973(1973-05-24) (50 гадоў)
Месца нараджэньня Львоў, Украіна
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, танцорка, прадусарка
Жанры поп, поп-фольк[d] і этнічная музыка[d]
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты фартэпіяна
Псэўданімы Руслана
Лэйблы Warner Music Group[d] і EMI[d]
Узнагароды
Сайт ruslana.ua/en/ (укр.)
ruslana.ua/en/ (анг.)

Русла́на Сьцяпа́наўна Лыжы́чка (па-ўкраінску: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псэўданім — Руслана; нарадзілася 24 траўня 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская сьпявачка, танцорка і прадусарка.

У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Эўрабачаньне» зь песьняй «Wild Dances». За год да гэтага яе альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне быў прададзены накладам больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руслана нарадзілася і гадавалася ў Львове. Яшчэ дзіцём сьпявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычную вучэльню і паступіла на дырыгенцкі факультэт Львоўскай кансэрваторыі. Прафэсійна грае на фартэпіяна. У 1993 Руслана і Аляксандар Ксэнафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэклямную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэклямы, у тым ліку фірмаў Oriflame і Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Мить весни» («Імгненьне вясны»), які набывае папулярнасьць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісу каляднага мюзіклу «Останнє Різдво 90-х» («Апошнія каляды 90-х»), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Ўкраіне. У 2003 годзе ейны альбом «Дикі танці» ва Ўкраіне становіцца плацінавым — было прададзена больш як 100 000 асобнікаў. 16 траўня 2004 году Руслана перамагае ў музычным конкурсе «Эўрабачаньне», які праходзіў у Стамбуле (Турэччына) зь песьняй «Wild Dances».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Дикі танці» (2004)
  • «Dance with the Wolves» («Танці з вовками») (2004)
  • «The Same Star» («Скажи мені»)(2005)
  • «Дика енергія» (2006)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]