Рудзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудзішкі
лац. Rudziški
лет. Rūdiškės
Рудзішкі
Герб Рудзішкаў
Першыя згадкі: 1774
Горад з: 1958
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Плошча:
  • 4,12 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 528
Паштовы індэкс: LT-21171
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′50″ пн. ш. 24°49′40″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 24.82778° у. д. / 54.51389; 24.82778Каардынаты: 54°30′50″ пн. ш. 24°49′40″ у. д. / 54.51389° пн. ш. 24.82778° у. д. / 54.51389; 24.82778
Рудзішкі на мапе Летувы
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рудзі́шкі (лет. Rūdiškės) — места ў Летуве, у міжрэччы Мерачанкі і Стрэвы. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 1943 чалавек.

Рудзішкі — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Дзукія». Каля Рудзішак праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Грода

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].

Тапонім Рудзішкі выводзяць ад асабовага імя[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рудзішкі ўпамінаюцца ў 1774 годзе, калі тут збудавалі касьцёл. На 1792 год у вёсцы было 3 будынкі.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Рудзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе празь вёску прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург.

У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус места.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023.
  2. ^ Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва // Калосьсе. № 2—3, 1938.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  4. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 184.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]