Родны склон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ро́дны склон, генітыў (па-лацінску: genitivus, genetivus) — адзін з ускосных склонаў, у мовах сьвету звычайна выказвае прыналежныя адносіны, а таксама мае цэлы шэраг іншых функцыяў. Гэтым ён адрозьніваецца ад прыналежнага склону (пасэсіву), які выказвае толькі прыналежнасьць. Тэрмін «родны» ўзыходзіць да старажытнагрэцкае традыцыі, дзе пры дапамозе яго паказвалася імя бацькі (аднаго з бацькоў): «(сын) такога».

Родны склон у славянскіх і балцкіх мовах зьявіўся ў выніку зьліцьця індаэўрапейскага генітыву і індаэўрапейскага аблятыву, і захоўвае як канчатак, так і функцыі апошняга, ужываючы ў значэньні зыходнага пункту руху з прыстаўкамі з, ад, с.