Рак ныркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рак ныркі — утварэньне ракавай пухліны ў нырках. Найчасьцей сустракаецца ў мужчынаў.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца праз ужываньне 1,5 літра вадкасьці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, уніканьне паленьня і сьпіртовых напояў, занятасьці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасьці, ужываньня анальгетыкаў, што зьмяшчаюць анальгін, ацэцілсаліцылавую кісьлю (асьпірын), кадэін і фенацэцін, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што зьмяшчаюць рэзэрпін.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьню хваробы найбольш спрыяе паленьне, узьдзеяньне азбэсту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэньняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасьцях, працяглы прыём анальгетыкаў зь фэнацэцінам і атлусьценьне.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё хваробы суправаджаецца зьяўленьнем крыві ў брулях, болю ў жываце і паясьніцы, аб’ёмнага ўтварэньня ў вобласьці жывата. Адзначаецца млявасьць, пахудзеньне, страта апэтыту, павышэньне тэмпэратуры, малакроўе і гіпэртанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касьцях[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]