Разьлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Разьлі́к — група вайскоўцаў, падразьдзяленьне ва ўзброеных сілах, якое непасрэдна абслугоўвае гармату, мінамёт, кулямёт, пускавую ўстаноўку, РЛС, радыёстанцыю і іншыя віды зброі і баявой тэхнікі.

Разьлік зьяўляецца першаснай баявой адзінкай у артылерыі, войсках сувязі, супрацьпаветранай абароны і інш. ды адпавядае аддзяленьню. Разьлік узначальвае камандзір (афіцэр, прапаршчык, сяржант). Колькасьць асабовага саставу ў разьліку залежыць ад віду і сыстэмы ўзбраеньня і тэхнікі.

Салдаты, якія ўваходзяць у разьлік, называюцца нумарамі (1-ы нумар, 2-гі нумар і г. д.), або па спэцыяльнасьці (напрыклад, наводчык, зараджаючы).

Разьлікам таксама называюцца першасныя падразьдзяленьні; пажарны разьлік, парадны разьлік.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нікіцін М. Г. Разьлік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 258—259. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]