Разумнік Ўіл Гантынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Разумнік Ўіл Гантынг
Good Will Hunting
Жанр фільм-драма
Рэжысэр Гас ван Сэнт
Сцэнарыст Мэт Дэйман, Бэн Афлек
Прадусар Лоўрэнз Бэндэр
У ролях Робін Ўільямз, Мэт Дэйман, Бэн Афлек, Стэлян Скарсгард, Міні Драйвэр, Кейсі Афлек
Кампазытар Дэні Эльфман, Эліёт Сьміт
Апэратар Жан-Іў Эскаф’е
Мантаж П’етра Скалія[d]
Вытворчасьць A Band Apart, Lawrence Bender Productions
Распаўсюд UIP-Dunafilm[d]
Дата выхаду 1997
Працягласьць 126 хвілінаў
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $ 10 мільёнаў
Прыбытак каля $ 226 мільёнаў
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Разумнік Ўіл Гантынг» (па-ангельску: Good Will Hunting) — мастацкі фільм, зьняты рэжысэрам Гасам ван Сэнтам ў 1997 годзе, драма. Фільм прысьвечаны памяці Алена Гінзбэрга й Ўільяма Бэроўза. Фільм уваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў па вэрсіі IMDB.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўіл Гантынг (Мэт Дэйман) — хлопец з геніяльным інтэлектам, які дазваляе яму рабіць адкрыцьці ў найноўшых абласьцях матэматыкі, і эйдэтычнай памяцьцю, пры дапамозе якой яму зь лёгкасьцю атрымоўваецца назапашваць энцыкляпэдычныя веды. Але сам носьбіт гэтых талентаў мала надае ім значэньня: так, працуе ён простым прыбіральшчыкам у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, а пражывае — адзін у бедна абстаўленым доме ў заняпалых ваколіцах паўднёвага раёну Бостана. Зьяўляючыся хлопцам, не атрымаўшым добрага выхаваньня, ён падсьвядома абвінавачвае сябе ў сваім няшчасным жыцьцёвым старце і ператварае гэтую схаваную нянавісьць да сябе ў форму самасабатажу як на сваёй прафэсійнай ніве, так і ў эмацыйным пляне.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Оскар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы актор другога пляну (Робін Ўільямз)
  • Найлепшы арыгінальны сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)

Бэрлінскі кінафэстываль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Срэбраны мядзьведзь за выбітны ўнёсак (Мэт Дэйман)

Прэмія European Film Awards[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вбітны эўрапейскі ўнёсак у сусьветны кінематограф (Стэлян Скарсгард)

Залаты Глёбус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лепшы сцэнар (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)

National Board of Review[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Асаблівы ўнёсак у кінематограф (Мэт Дэйман і Бэн Афлек)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]