РКК Ваальвэйк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
РКК Ваальвэйк
Поўная назва Rooms Katholieke Combinatie Waalwijk
Заснаваны 26 жніўня 1940
Горад Ваальвэйк, Нідэрлянды
Стадыён Мандэмакерс
Умяшчальнасьць: 7500
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2022—2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rkcwaalwijk.nl (нід.)

РКК Ваальвэйк (па-нідэрляндзку: RKC Waalwijk) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ваальвэйку. Заснаваны ў 1940 годзе ў выніку зьліцьця адразу трох клюбаў. Абрэвіятура зь нідэрляндзкае мовы перакладаецца як «Рымска-каталіцкі зьвяз Ваальвэйку». Клюбнымі колерамі ёсьць жоўты і сіні.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў утвораны 26 жніўня 1940 году. Свае хатнія матчы клюб ладзіў на стадыёне Спортпарк Алімпія. Новы стадыён Мандэмакерс на 7500 месцаў быў пабудаваны і адкрыты ў 1996 годзе. Першы матч на абноўленай арэне быў згуляны супраць «Роды». Ад пачатку назва клюбу ўлучала толькі абрэвіятуру РКК, але перад пачаткам сэзону 1996—1997 гадоў да яе дадалася яшчэ і назва гораду, то бок клюб атрымаў канчатковую назву «РКК Ваальвэйк». Не зважаючы на тое, што клюб лічыцца адным з найменшых клюбаў Эрэдывізіі, ён доўгія годы падтрымлівае свой статус даволі пасьпяховага клюбу.

Ля стадыёну Мандэмакерс.

Напрыканцы сэзону 2006—2007 гадоў «РКК Ваальвэйк» страціў сваё месца ў Эрэдывізіі пасля паразы ў плэй-оф супраць «ВВВ-Вэнлё». 3 чэрвеня 2009 году клюб павярнуўся ў найвышэйшы дывізіён пасьля перамогі ў плэй-оф у матчы супраць «Дэ Граафсхапу». Але знаходжаньне вакол наймацнейшых клюбаў было нядоўгім, клюб ня здолеў даць рады і з 15 пунктамі скончыў першынство на апошнім месцы. Ужо праз год ваальвэйкцы здабылі перамогу ў Ээрстэ дывізіі і вярнуліся ў элітны дывізіён.

Пасьля чарговага вылету з Эрэдывізіі паводле вынікаў сэзону 2013—2014 гадоў «РКК Ваальвэйк» фінішаваў на апошнім 20 месьце і лігай ніжэй. Клюб мусіў сысьці ў аматарскую лігу, але абодва чэмпіёны аматарскіх чэмпіянатаў адмовіліся пераходзіць у прафэсійны футбол. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына дасягнула плэй-оф за прасоўваньне ў Эрэдывізію, але прагуляла «Эмэну». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб фінішаваў толькі 16-м пры 20 удзельніках. У 2019 годзе «РКК Ваальвэйк», нарэшце, прасунуўся ў Эрэдывізію па пяці гадам адсутнасьці. Клюб у плэй-оф здолеў выгуляць «Гоў Эгэд Іглз». Пасьля нічыйнага матчу 0:0 на хатнім стадыёне, ужо ў гасьцёх клюб вырваў перамогу зь лікам 4:5[1].

У сэзоне 2019—2020 гадоў «РКК Ваальвэйк» заняў апошняе месца ў найвышэйшым дывізіён, але захавалі сваё месца ў лізе, бо розыгрыш быў скончаны заўчасна праз пандэмію каранавіруснай інфэкцыі[2]. У наступным сэзоне 2020—2021 гадоў ваальвэйкцы такасама здолелі захаваць месца ў эліце, фінішаваўшы на 15 радку[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]