П’емонцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’емонцкая
Piemontèis
Ужываецца ў Італія
Рэгіён П’емонт
Колькасьць карыстальнікаў 2 млн.
Клясыфікацыя Мовы Эўропы
Афіцыйны статус
Статус: 7 Нясталы[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-2(Б) roa
ISO 639-2(Т) pms
ISO 639-3 pms
SIL -

П’емонцкая мова (Шаблён:Мова-pms) — адна з гальска-італійскіх моваў, распаўсюджаная на паўночным-захадзе Італіі ў акрузе П’емонт. Традыцыёна адносіцца да «італійскіх дыялектаў». На гэтай мове размаўляюць каля 2 мільёнаў чалавек.

Многія эўрапейскія і амэрыканскія лінгвісты лічаць п’емонцкую самастойнай мовай, але ў Італіі яна звычайна лічыцца дыялектам[2]. На сёньняшні дзень п’емонцкая мова мае вызначаны афіцыйны статус, прызнаны рэгіянальным урадам П’емонту, але не ўрадам Італіі[2].

П’емонцкая была роднай мовай эмігрантаў, якія ў пэрыяд з 1850 па 1950 гады зьядзжалі з П’емонту ў Францыю, Бразылію, ЗША, Аргентыну, Уругвай і іншыя краіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  2. ^ а б Per la Consulta il piemontese non è una lingua Праверана May 14, 2010 г. Архіўная копія ад 2012-03-01 г.