Піскулька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піскулька
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелДвухбакова-сымэтрычныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетнікавыя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
ПадсямействаГусіныя
РодГусі
ВідПіскулька
Бінамінальная намэнклятура
'Anser erythropus Linnaeus, 1758
Anser erythropus
Anser erythropus

Піскулька ці гусь-піскулька (Anser erythropus) — птушка сямейства качыных, дробная гусь. Назву сваю атрымала за піск, які выдае ў палёце.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піскулька па афарбоўцы падобная да белалобай гусі, аднак значна меншая ростам. Таксама мае больш кароткую дзюбу. Дарослыя піскулькі маюць вялікую белую пляму на ілбе, якая распаўсюджваецца амаль да макаўкі галавы. Маса дарослай птушкі ад 1,6 да 2,5 кг.