Прэмія Вольфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэ́мія Во́льфа прысуджаецца ў Ізраілі з 1978 року Фундацыяй Вольфа (па-ангельску: The Wolf Foundation). Прэмія ўручаецца штогод у шасьці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, мэдыцына, фізыка і мастацтва. Мае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца другой паводле прэстыжнасьці пасьля Нобэлеўскай прэміі. Шматлікія ляўрэаты прэміі Вольфа пасьля станавіліся ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фундацыя была заснаваная ў 1976 року Рыкардам Вольфам (1887—1981), вынаходнікам, дыпляматам і філянтропам, і ягонай жонкай Франсыскай Субірана-Вольф (1900—1981), у мэтах прасоўваньня навукі і мастацтва на карысьць чалавецтва. Рыкарда Вольф нарадзіўся ў Гановэры (Нямеччына), незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны эміграваў на Кубу. Зьяўляючыся амбасадарам Кубы ў Ізраілі з 1971, пасьля разрыву дыпляматычных стасункаў у 1973 року застаўся ў Ізраілі да канца жыцьця.

Пра прэмію[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэмія Вольфа ўручаецца штогод (з магчымымі перапынкамі) у шасьці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, мэдыцына, фізыка і мастацтва. Прэмія ў галіне мастацтва прысуджаецца паводле правіла ратацыі асобных мастацтваў. Чаргаваньне ажыцьцяўляецца ў наступным парадку: жывапіс, музыка, архітэктура, скульптура.

Прэмія ўключае дыплём і грашовую суму ў памеры 100 000$.

Адбор пераможцаў у кожнай галіне ажыцьцяўляецца міжнароднымі камітэтамі з трох экспэртаў, склады камітэтаў фармуюцца наноў штогод. Фонд мае статус прыватнай некамэрцыйнай арганізацыі. Апекуны, сябры Рады і Камітэтаў выконваюць свае абавязкі на добраахвотных падставах. У 1975 року Кнесэт зацьвердзіў спэцыяльны «Закон аб фундацыі Вольфа».

Прэмія Вольфа — адна зь нешматлікіх недзяржаўных прэмій, якія маюць комплексны характар​​ (ахопліваюць адразу некалькі сфэраў чалавечай дзейнасьці).

Прэстыж[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца як другая паводле прэстыжу пасьля Нобэлеўскай прэміі (у матэматыцы і мэдыцыне — другая пасьля адпаведна Філдсаўскай і Ласкераўскай прэмій)[1][2].

Прэміі Вольфа ў галіне фізыкі і хіміі часта лічацца самымі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых галінах пасьля Нобэлеўскай прэміі[3]. Прэмія па фізыцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі — з 26 ляўрэатаў Прэміі Вольфа па фізыцы ў пэрыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобэлеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць зь іх — у наступным[2].

Прэмія Вольфа ў сельскай гаспадарцы прыраўніваецца да «Нобэлеўскай прэміі ў галіне сельскай гаспадаркі»[4].

Ляўрэаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists
  2. ^ а б Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
  3. ^ Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47.
  4. ^ National Research Council: «National Research Initiative: A Vital Competitive Grants Program in Food, Fiber and Natural-resources Research», page 155, National Academies Press, 2000

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]