Прэвідза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прэвідза
славац. Prievidza
Помнік Сьвятой Троіцы ў Прэвідзы
Помнік Сьвятой Троіцы ў Прэвідзы
Герб Прэвідзы
Першыя згадкі: 1113
Места з: 1325
Краіна: Славаччына
Край: Трэнчынскі край
Раён: Раён Прэвідза
Плошча: 40,5 км²
Вышыня: 280 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 50 484 чал.
шчыльнасьць: 1246,52 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 0 46
Паштовы індэкс: 971 01
Нумарны знак: PD
Геаграфічныя каардынаты: 48°46′17″ пн. ш. 18°37′27″ у. д. / 48.77139° пн. ш. 18.62417° у. д. / 48.77139; 18.62417Каардынаты: 48°46′17″ пн. ш. 18°37′27″ у. д. / 48.77139° пн. ш. 18.62417° у. д. / 48.77139; 18.62417
Прэвідза на мапе Славаччыны
Прэвідза
Прэвідза
Прэвідза
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.prievidza.sk

Прэ́відза (па-вугорску: Privigye, па-нямецку: Priwitz) — горад у заходняй Славаччыне, на рацэ Нітры ў падножжа горнага масіва Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэвідза была ўпершыню згадана ў 1113 годзе ў лісьце зобарскіх бэнэдыкінцаў. У 1325 годзе стала горадам, у 1383 годзе стала вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 была разбураная гусітамі. У 1599 годзе патрывала напад з боку туркаў. Падчас паўстаньня ў 1673 годзе Прэвідза згарэла ізноў, у пламені была згубленая частка архіва гораду. У 1678 горад разараюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — пошасьць чумы. У 1831 — пошасьць халеры.

У 1870 годзе насельніцва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стагодзьдзяў пачынаецца індустрыялізацыя гораду, была пабудаваная чыгунка. Узьнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасьля 1945 году адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугля. Пасьля сканчэньня вайны насельніцтва гораду рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Прэвідза стаў домам для шматлікіх шахтараў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэвідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нэцпалы, Копаніцэ, Запатоцкага і трох былых вёскаў, аб’яднаных у раён (Градэц, Мала Легуатка і Велька Легуатка).

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]