Прыпяцка-нёманская культура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыпяцка-нёманская культура — археалягічная культура раньненэалітычных плямён, якія ў VIV тыс. да н. э. жылі на захадзе Беларусі, паўночным захадзе Ўкраіны, паўднёвым захадзе Летувы і на крайнім паўночным усходзе Польшчы.

Сфармавалася на аснове мясцовай познамэзалітычнай традыцыі. У пачатку існаваньня культуры ў крамянёвым інвэнтары захоўваюцца перажыткавыя мэзалітычныя рысы — лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэты, мікраліты. Кераміка прадстаўлена вастрадоннымі гаршкамі з грабеньчатымі расчосамі паверхні сьценак, у якія пры лепцы дабаўлялі валакністыя дамешкі. Посуд апаясваў арнамэнт глыбокіх круглых ямак пад краем венца, узорамі з грабеньчатых адбіткаў, насечак, наколаў і перакрэсьленых рысак.

Археалягічная культура блізкая ўсходнепалескаму варыянту днепра-данецкай культуры. У канцы свайго існаваньня знаходзілася пад уплывам з боку культуры лейкападобных кубкаў і культур «ляснога нэаліту» Павісьленьня. Найбольш дасьледаваныя паселішчы культуры на захадзе Беларусі — Камень, Русакова, Русаковічы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чарняўскі, М. М. Да пытання вылучэння прыпяцка-нёманскай ранненеалітычнай культуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 25—33.
  • Чарняўскі, М. М. Прыпяцка-нёманская культура / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. Т. 2: Л — Я / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2011. — 461, [1] с. — С. 231. — ISBN 978-985-11-0549-2.