Прыгоды мішак Гамі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыгоды мішак Гамі
Disney’s Adventures of the Gummi Bears
Жанр фэнтэзійны тэлесэрыял, камэдыйны тэлесэрыял, прыгодніцкі тэлесэрыял
Краіна Злучаныя Штаты Амэрыкі
Мова [[мова|]]
Афіцыйны сайт

Прыгоды мішак Га́мі — амэрыканска-японскі мультыплікацыйны фільм, зроблены ў ЗША і іншых краінах у сярэдзіне 1980-х. Натхнёны аднайменнымі цукеркамі. Быў зроблены Кампаніяй Ўолта Дыснэя, прэм'ера адбылася на канале NBC 14 верасьня 1985 году. Складаецца з 94 эпізодаў, укладзеных у 65 сэрыяў.

Галоўныя пэрсанажы — чалавекападобныя мядзьведзі, але прысутнічаюць і чалавечыя пэрсанажы. Дзея адбываецца ў сярэднявечныя часы ў калісьці шчыльнанаселенай Гамі-Даліне. Асноўны раён Гамі заселены сям'ю мішкамі. У сьвеце існуюць і іншыя Гамі. Вялікія Гамі — уцекачы і чакаюць сыгналу для вяртаньня. Іншыя гамі жывуць ва Ўрсаліі. На баку гамі знаходзяцца людзі з Данвіну (Кароль Грэгар, Прынцэса Кала, Кэвін). Галоўны вораг — Князь Ігтарн, чыя мэта з дапамогай людаедаў кіраваць Данвінам. Бліжэйшы памочнік Ігтарна — людаед Падлізьнік.

Мішкі Гамі могуць рабіцца пругкімі праз сок, зроблены з гамі-ягады. Калі чалавек вып'е гэты сок, ён атрымлівае (часова) звышчалавечую сілу (але толькі на адзін дзень), і таму мішкі ўтрымліваюць рэцэпт соку ў сакрэце.

Цікава, што Прыгоды мішак Гамі, як і Гісторыі Качак ды Гаргульі, у адрозьненьне ад іншых дыснэеўскіх анімацыйных тэлесэрыялаў маюць заканчэньне.

Гамі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямёра Гамі, што жывуць у Гамі-Даліне:

  • Буркун (Gruffi) — дзелавы і сур'ёзны мішка, які займаецца любой працай
  • Чараўнік (Zummi) — захоўвае «веды Гамі», чараўнік зь невядомымі магчымасьцямі
  • Бабуля (Grammi) — матрыярх кляну Гамі, гатуе, прыбірае і робіць Гамі-сок
  • Таўстун (Tummi) — пражэрлівы тынэйджэр, які хаця і выглядае глупаватым, але затое вельмі сьмелы
  • Сонейка (Sunni) — юны сымбаль сямейства, якая часьцяком паўстае супраць кляну, але з часам выпраўляецца
  • Малыш (Cubbi) — наймалодшы з Гамі, які імкнецца стаць рыцарам, заўсёды шукае прыгодаў і часта іх знаходзіць
  • Густа (Gusto) — гамі-індывідуаліст, ён жыве па-за Гамі-Далінай з туканам Артэ Дэка. Мастак, чый зьменьлівы настрой вельмі залежыць ад таго, як ацэньваюць ягоныя творы. Часам ён наведвае астатніх Гамі ў Гамі-Даліне.

Эпізоды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Новы пачатак (A New Beginning) (22 хв.)
  2. Гамі ў пазалочанай клетцы (A Gummi In A Gilded cage) (22 хв.)
  3. Салодкі і кіслы Буркун (Sweet And Sour Gruffi) (11 хв.)
  4. Маленькія мішкі згубіліся (Little Bears Lost) (11 хв.)
  5. Рэцэпт ад праблемы (A Recipe for Trouble) (11 хв.)
  6. Гамі ў дзіўным краі (Gummi in a Strange Land) (11 хв.)
  7. Дзень, калі Гамі трымаюцца далей ад доктара (A Gummi A Day Keeps The Doctor Away) (11 хв.)
  8. Дуэль чараўнікоў (Duel of the Wizards) (11 хв.)
  9. Рабіць як людаеды (Do Unto Ogres) (11 хв.)
  10. Лупі, ідзі дадому (Loopie Go Home) (11 хв.)
  11. Крылы над Данвінам (Wings Over Dunwyn) (22 хв.)
  12. Ніколі не давай Гамі перадыху (Never Give A Gummi An Even Break) (11 хв.)
  13. Злы скульптар (The Sinister Sculptor) (11 хв.)
  14. Зь імем Гамі (A Gummi By Any Other Name) (22 хв.)
  15. Сакрэт соку (The Secret of the Juice) (22 хв.)
  16. Ноч гаргульляў (Night of the Gargoyle) (11 хв.)
  17. Можна мне яго пакінуць (Can I keep him) (11 хв.)
  18. Аракул (The Oracle) (11 хв.)
  19. Калісьці мае сьляды зьявяцца (Someday my prints will come) (11 хв.)
  20. Дзікая гонка Тоадзі (Toadie's Wild Ride) (11 хв.)
  21. Няня фэхтавальніка (The Fence Sitter) (11 хв.)
  22. Зумі зажыгае (Zummi Makes It Hot) (11 хв.)
  23. Каралеўства за пірог (My Kingdom For A Pie) (11 хв.)
  24. Сьвятло перамагае (Light Makes Right) (22 хв.)
  25. На некалькі ўладароў болей (For a Few Sovereigns More) (11 хв.)
  26. Праз раку і цераз тролей (Over the River and Through the Trolls) (11 хв.)
  27. Калі б я быў табой (If I Were You) (11 хв.)
  28. Хутчэй, чым хуткасны Таўстун (Faster Than a Speeding Tummi) (11 хв.)
  29. Уверх, уверх і прэч (Up, Up, And Away) (22 хв.)
  30. Малінавы мсьцівец (The Crimson Avenger) (22 хв.)
  31. Мой Гамі за акеанам (My Gummi Lies Over The Ocean) (22 хв.)
  32. Расфарбуй мяне, Гамі (Color Me Gummi) (11 хв.)
  33. Найшаноўнейшы Гамі (Gummi Dearest) (11 хв.)
  34. Ня сьпі, а тое прайграеш (You Snooze, You Lose) (11 хв.)
  35. Добры сусед Гамі (Good Neighbor Gummi) (11 хв.)
  36. Бурбалкавая праблема (Bubble Trouble) (11 хв.)
  37. Блізкае знаёмства з Гамі (Close Encounters of a Gummi Kind) (11 хв.)
  38. Па кім трымаецца чараўніцтва (For Whom The Spell Holds) (22 хв.)
  39. Зьнямелы рыцар (A Hard Dazed Knight) (11 хв.)
  40. Разьвесялі мяне (Mirthy Me) (11 хв.)
  41. Рыцары Гамадуна (The Knights of Gummadoon) (22 хв.)
  42. Проста Тэд Лоўкі (Just a Tad Smarter) (11 хв.)
  43. Зашмат кухарства (Too Many Cooks) (11 хв.)
  44. Гамі проста хочуць павесяліцца (Gummies Just Want To Have Fun) (11 хв.)
  45. Вока сьведкі (Eye of the Beholder) (11 хв.)
  46. Дзень Бівільвівіля (Day of the Beevilweevils) (22 хв.)
  47. Гамі на моры (Gummi's at sea) (22 хв.)
  48. Без дзявочага рыцара (Girls Knight out) (11 хв.)
  49. Здагадайся, хто будзе на абедзе (Guess Who's Gumming to Dinner) (11 хв.)
  50. Музыка зачароўвае (Music Hath Charms) (11 хв.)
  51. Дрэва ў Данвіне (A Tree Grows in Dunwyn) (11 хв.)
  52. Вяртаньне малінавага мсьціўцы (The Crimson Avenger Strikes Again) (11 хв.)
  53. Дома лепей (There's No Place Like Home) (11 хв.)
  54. Зумі ў сонным царстве (Zummi in Slumberland) (11 хв.)
  55. Апошні бой Таўстуна (Tummi's Last Stand) (11 хв.)
  56. Бэбі-бум у людаедаў (Ogre Baby Boom) (11 хв.)
  57. Шлях па вадзе (Water Way To Go) (11 хв.)
  58. Хто сьмяецца апошнім (He Who Laughs Last) (22 хв.)
  59. Вопратка для посьпеху (Dress for Success) (11 хв.)
  60. Прэста Гама (Presto Gummo) (11 хв.)
  61. Топ Гам (Top Gum) (22 хв.)
  62. Запамінальны рыцар (A Knight to Remember) (11 хв.)
  63. Засьнежаны стары чалавек (Snows Your Old Man) (11 хв.)
  64. Манах Тум (Friar Tum) (11 хв.)
  65. Белы рыцар (The White Knight) (11 хв.)
  66. Надзвычайныя сямёра Гамі (The Magnificent Seven Gummies) (22 хв.)
  67. Людаед на адзін дзень (Ogre For a Day) (22 хв.)
  68. Праблемы прынцэсы (Princess Problems) (11 хв.)
  69. Падробка мядзьведзяў (Boggling The Bears) (11 хв.)
  70. Шлях ва Ўрсалію (The Road to Ursalia) (22 хв.)
  71. Тое, што ты бачыш — гэта я (What You See Is Me) (11 хв.)
  72. Мост праз раку Гамі (Bridge Over The River Gummi) (11 хв.)
  73. Гамі — лепшы сябар для Гамі (A Gummi Is a Gummi's Best Friend) (11 хв.)
  74. Калі загадваеш жаданьне на камяні (When You Wish Upon a Stone) (11 хв.)
  75. Вяртаньне ва Ўрсалію (Return to Ursalia) (22 хв.)
  76. Жыцьцё ў баку (Life of the Party) (11 хв.)
  77. Сьвет Густа (The World According To Gusto) (11 хв.)
  78. Хай гіганты хлусяць у сьне (Let Sleeping Giants Lie) (11 хв.)
  79. Ідзем на паляваньне (A-Hunting We Will go) (11 хв.)
  80. І яшчэ раз малінавы мсьціўца (Once More The Crimson Avenger) (22 хв.)
  81. Перавароты Таксфарда (Tuxford's Turnaround) (22 хв.)
  82. Ягады з калючкамі дапамогуць (Thornberry To The Rescue) (22 хв.)
  83. Сапраўдная сьмеласьць (True Gritty) (22 хв.)
  84. Мішка для качаньня крэсла (Rocking Chair Bear) (22 хв.)
  85. Гамі-гармідар (Patchwork Gummi) (22 хв.)
  86. Перамена тварамі (Trading Faces) (22 хв.)
  87. Хай найлепшая прынцэса пераможа (May The Best Princess Win) (22 хв.)
  88. Абрад (The Rite Stuff) (22 хв.)
  89. Тоадзі-заваёўнік (Toadie The Conqueror) (22 хв.)
  90. Праца Гамі ніколі ня скончыцца (A Gummi's Work Is Never Done) (22 хв.)
  91. Галеча, нара і крадзеж (Beg, Burrow and Steal) (22 хв.)
  92. Каралева скаргаў (Queen of the Carpies) (22 хв.)
  93. Праблема таўстуна (Tummi Trouble) (22 хв.)
  94. Кароль Ігтарн (King Igthorn) часткі 1 і 2 (44 хв.) (апошні эпізод)

Гістарычная адметнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыгоды мішак Гамі — першы ў сваім родзе анімацыйны тэлесэрыял, створаны студыяй Дыснэя. Менавіта яго лічаць пачынальнікам «буму» мультыплікацыйных сэрыялаў у 1980-я і 1990-я. У пачатку 1990-х гледачы маглі пабачыць сэрыял па расейскіх тэлеканалах. Цікава, што да сярэдзіны 1990-х гг. асобныя сэрыі мультфільма ў перакладзе на беларускую мову дэманстраваліся на Беларускім тэлебачаньні (у рамках праграмы "Калыханка").

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]