Прыгоды Пінокіё. Гісторыя драўлянай лялькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыгоды Пінокіё. Гісторыя драўлянай лялькі
Le avventure di Pinocchio. Storia d'un burattino
Жанр: казка
Аўтар: Карла Калодзі
Мова арыгіналу: італьянская
Год напісаньня: 1881
Публікацыя: 1881

Прыго́ды Піно́кіё. Гісто́рыя драўля́най ля́лькі (па-італьянску: Le avventure di Pinocchio. Storia d'un burattino) — казка Карла Калодзі выдадзеная 7 чэрвеня 1881 году ў Рыме ў Часопісе для дзяцей.

Казка распавядае пра хлопчыка-ляльку Пінокіё з доўгім носам, створаным з дрэва цясьляром Джыпэтту. Пінокіё хутка пакідае дом і сустракае розных пэрсанажаў на шляху. У рэшце рэшт зь непаслухмянай лялькі за добрыя справы Пінокіё становіцца чалавекам.