Прыгажуня ў сонным лесе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Красуня ў сонным лесе
La Belle au bois dormant
Жанр: казка
Электронная вэрсія

Красуня ў со́нным ле́се, ці Сонная красуня (па-француску: La Belle au bois dormant, па-нямецку: Dornröschen) — казка Шарля Пэро й Братоў Грым. Казка надрукавана Шарлем Пэро ў 1697 годзе ў Апавяданьнях ці казках мінулых часоў. Варыянт Братоў Грым заснаваны на вэрсіі Шарля Пэро.

Казка расказвае пра красную прынцэсу, якая засынае стогадовым сном пад дзеяньнем чараў і была разбуджана сьмелым прынцам.