Проса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Проса (Panicum) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства злакаў, налічваецца каля 500 відаў.

З III тысячагодзьдзя да нашай эры проса выгадоўваюць як сельскагаспадарчую культуру ў Кітаі і Манголіі.

Са збожжа проса вырабляюць крупы. Проса зьяўляецца каштоўнай крупяной культурай, якая здольная забясьпечыць адносна высокія і даволі стабільныя ўраджаі нават у засушлівыя гады. Пры выкананьні тэхналёгіі гадоўлі яно дае часта больш высокія ўраджаі, чым іншыя збожжавыя культуры.

Пасяўныя плошчы проса займаюць чацьвёртае месца ў сьвеце сярод асноўных збожжавых культураў. У апошнія гады вытворчасьць проса павялічылася ў шматлікіх краінах Амэрыкі, Эўропы і Азіі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Просасховішча мультымэдыйных матэрыялаў