Пратока Ляпэруза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Праліў Ляпэруза»)
Пратока Ляпэруза на мапе

Пратока Ляпэрузапратока паміж паўночнай ўскрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ўскрайкам вострава Сахалін мысам Крыльён (Расейская Фэдэрацыя), якая злучае Японскае й Ахоцкае мора. Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20-40 м, максымальная глыбіня 118 м. Узімку пратока пакрываецца лёдам. Названая ў гонар францускага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Ляпэруза, які адкрыў пратоку ў 1787 годзе. На японскім беразе пратокі разьмешчаны порт Ваканай. У пратоцы знаходзіцца скалісты востраў Камень Небясьпекі.