Пол Скоўлз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пол Скоўлз
Пол Скоўлз
Paul Scholes
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 лістапада 1974 (49 гадоў)
Сэлфард, Ангельшчына
Рост 171 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1991—1994 Манчэстэр Юнайтэд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—2011
2012—2013
Манчэстэр Юнайтэд
Манчэстэр Юнайтэд
466 (102)
33 (5)
Зборныя
1997—2004 Ангельшчына 66 (14)
Трэнэрскія клюбы
2015 Солфард Сіці[d]
2019 Олдэм Атлетык[d]
2020 Солфард Сіці[d]

Пол Ааран Скоўлз (па-ангельску: Paul Aaron Scholes; нарадзіўся 16 лістапада 1974 году, Сэлфард, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, які ўсю сваю кар’еру выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд» на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Адзін з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня[1].

Скоўлз сем гадоў гуляў за зборную Ангельшчыны. Ён удзельнічаў у чатырох вялікіх спаборніцтвах — чэмпіянатах сьвету 1998 і 2002 гадоў, а таксама ў чэмпіянатах Эўропы 2000 і 2004 гадоў. Пасьля Эўра-2004 Скоўлз абвесьціў аб завяршэньні сваёй кар’еры ў зборнай, матываваўшы гэта жаданьнем засяродзіцца на клюбнай кар’еры, а акрамя таго, больш часу праводзіць зь сям’ёй.

Напрыканцы сэзону 2010—2011 гадоў Пол скончыў сваю спартовую кар’еру, аднак 8 студзеня 2012 году было абвешчана, што Пол Скоўлз вяртаецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці гульца да завяршэньня сэзону 2011—2012[2]. Аднак 8 студзеня 2012 году вырашыў застацца ў клюбе ў якасьці гульца да траўня 2013 году[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пол Скоўлз пачаў трэніравацца з «Манчэстэр Юнайтэд» у 14 гадоў. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, ён ня быў чальцом моладзевай каманды, якая выйграла ў 1992 годзе Моладзевы кубак Ангельшчыны. Зрэшты, у наступным сэзоне ён дайшоў са сваёй камандай да фіналу. Прафэсійная кар’ера Скоўлза ў «Манчэстэр Юнайтэд» пачалася 23 ліпеня 1993 году, аднак на поле ён упершыню выйшаў толькі ў сэзоне 1994—1995 гадоў. Ягоны дэбют адбыўся 21 верасьня 1994 году ў матчы Кубка Лігі супраць «Порт Вэйл».

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пол Скоўлз жыве ў Олдэме са сваёй сям’ёй — жонкай Клэр і трыма дзецьмі, Ааранам, Алісіяй і Эйдэнам. Многія адзначаюць у характары Скоўлза незвычайную сьціпласьць і высокую адданасьць гульні[4]. У яго няма асабістага агента, як у большасьці футбалістаў, і ўсе перамовы ён вядзе сам. Ён рэдка дае інтэрвію й амаль не падпісвае рэклямных кантрактаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манчэстэр Юнайтэд:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пол Скоўлзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў