Пол Пірс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пол Пірс (па-ангельску: Paul Pierce; нар. 13 кастрычніка 1977, Оўклэнд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які скончыў кар’еру. На працягу 19 гадоў сваёй гульнявой кар’еры выступаў за Бостан Сэлтыкс, Бруклін Нэтс, Вашынгтон Ўізардз і Лос-Анджэлес Кліпэрз у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.