Плеаназм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Плеана́зм (па-старажытнагрэцку: πλεονασμóς, pleonasmos — лішні, надмерны) — стылістычны зварот, утвораны ўжыцьцём надмернай колькасьці словаў для выражэньня думкі. Плеаназм выкарыстоўваецца для ўзмацненьня эфэкту выказваньня. Часта плеаназм, ужыты незнарок, ёсьць ненаўмыснай стылістычнай памылкай. Блізкім да плеаназму паняткам зьяўляецца таўталёгія.

Прыклады плеаназму:

  • самы галоўны;
  • бачыць на свае ўласныя вочы;
  • народны фальклёр;
  • сёньняшні дзень і інш.