Печыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Печыва
Печыва са шматкамі шакаляду
Печыва са шматкамі шакаляду
Тыпласунак
ПаходжаньнеПэрсія
Дата зьяўленьняVII стагодзьдзе
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікіалей (або масла), цукар, яйка

Печыва — невялічкі ласунак зь цеста, звычайна круглы, квадратовы, прастакутны або ў выглядзе зоркі, руркі і інш., бывае з надзеньнямі: крэмам, сочывам, шакалядам.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Глазураванае. Мае камбінаваны склад з начыньнем і дэкараваны выгляд.
  • Зацяжное. Вырабляецца з пругкага і слоенага цеста, якое зьмяшчае паменшаную колькасьць цукру і тлушчу. На яго могуць наносіцца кропкі і лёгкія ўзоры і надпісы з надзеньня. Марудна размакае ў халоднай вадзе.
  • Здобнае. Зьмяшчае прыродныя складнікі. Паводле смаку і вонкавага выгляду нагадвае хатнюю выпечку. Бывае: аўсянае, зьбіўное, пясочнае і слоенае.
  • Кекс.
  • Сухое (крэкэр). Вырабляецца са слоенага цеста на алеі са смакавым дадаткам (бэкон, грыбы, сыр, цыбуля).
  • Цукровае. Рыхтуецца на аснове рэцэптурнай сумесі, зь якой замешваецца цеста. У заводзкіх умовах фармуецца на ратацыйнай машыне. Затым выпякаецца ў печы. Зьяўляецца адзіным відам, які дазваляе наносіць на яго малюнак і складаны рэльефны ўзор з надзеньня. Хутка размакае ў халоднай вадзе[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2012 г. найбольшым вытворцам печыва ў краіне была кандытарская фабрыка «Слодыч», якая месьцілася ў Менску[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]