Паўднёвая Тарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўднёвая Тарава
Краіна: Кірыбаці
Плошча: 15,76 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 50 182 чал.
шчыльнасьць: 3184,14 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 1°20′0″ пн. ш. 172°58′0″ у. д. / 1.33333° пн. ш. 172.96667° у. д. / 1.33333; 172.96667Каардынаты: 1°20′0″ пн. ш. 172°58′0″ у. д. / 1.33333° пн. ш. 172.96667° у. д. / 1.33333; 172.96667
Паўднёвая Тарава на мапе Кірыбаці
Паўднёвая Тарава
Паўднёвая Тарава
Паўднёвая Тарава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Паўднёвая Тарава — сталіца Кірыбаці, знаходзіцца на атоле Тарава. Насельніцтва налічвае каля 40 тыс. чалавек, плошча каля 15,5 км².

Горад разьмяшчаецца на чатырох прылягаючых выспах, на якіх разьмяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы: Бэція, Баірыкі, Банрыкі і Бікенібэў.

У Бэція, на самай паўднёвай высьпе, знаходзіцца марскі порт, галоўная электрастанцыя, некалькі дзяржаўных установаў, марскі інстытут і некалькі камэрцыйных установаў.

На высьпе Баірыкі, які знаходзіцца ў трох кілямэтрах ад Бэція, знаходзяцца асноўныя дзяржаўныя ўстановы краіны (рэзыдэнцыя прэзыдэнта, парлямэнт, некалькі міністэрстваў, Нацыянальны Суд Кірыбаці, пошта, цэнтральныя офісы тэлекамунікацыйных установаў і гарадзкі рынак.

На Банрыкі знаходзіцца самая вялікая гасьцініца Паўднёвай Таравы, міністэрства адукацыі, нацыянальная бальніца.

На высьпе Бікенібэў знаходзіцца аэрапорт, міністэрства прыродных рэсурсаў.

Усе выспы злучаныя шматлікімі дамбамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёвая Таравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў