Пасад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паса́д — гарадзкое гандлёва-рамеснае паселішча за межамі ўмацаваньняў дзядзінца або вакольнага гораду. Наяўнасьць гандлёва-рамеснага пасада галоўнае адрозьненьне сярэднявечных гарадоў, у т. л. Літвы і Русі, ад вёсак і фэадальных сядзіб – замкаў. Ад вёсак пры замках пасады адрозьніваліся больш высокай занятасьцю насельніцтва ў гандлі і рамястве. З часам, але не абавязкова, пасады ўмацоўваліся і пераўтвараліся ў вакольныя гарады, але маглі захоўваць назву пасада, як напрыклад Вялікі пасад ў Полацку ўжо з 1030-х гг. у рэчаіснасьці быў вакольным горадам. На пасадзе звычайна пражывала асноўная частка насельніцтва гораду і знаходзіўся торг. Пры нападзе на горад неўмацаваны пасад зьнішчаўся, часта самімі абаронцамі, а насельніцтва хавалася ў дзядзінцу або вакольным горадзе.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]