Партал:Філязофія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фон
Філязофія
філязофская дыскусія
філязофская дыскусія
статуя «мысьліцель», праца скульптара Агюста Радэна

Філязо́фія (па-грэцку: φιλοσοφία) у адрозненьні ад іншых навук ня мае дакладна акрэсьленага прадмету вывучэньня. Агульна філязофію можна ахарактарызаваць як спробу крытычна-рацыянальнай самаправеркі мысьленьня, як мэтадычную рэфлексію. Спроба акрэсьліць тэрмін «філязофія» ўжо сама па сабе зьяўляецца прадметам вывучэньня філязофіі. Пачатак філязофскага мысьленьня ў 6 стагодзьдзі да н. э. вызначае непасрэдны пачатак эўрапэйскай гуманітарнай гісторыі. На працягу стагодзьдзяў зь філязофіі выкрысталізаваліся і былі ўдасканаленыя мэтады і дысцыпліны іншых асобных навук. Так, і па сёньняшні дзень існуюць не губляючы сваёй актуальнасьці такія філязофскія дысцыпліны як лёгіка як навука аб пасьлядоўным і дакладным мысьленьні, этыка як навука аб маралі, мэтафізыка як навука аб высновах існаваньня і рэчаіснасьці. Філязофія таксама дала жыцьцё такім навукам як тэорыя пазнаньня і тэорыя навукі, якія займаюцца вывучэньнем магчымасьцяў пашырэньня і ўдасканальненьня ведаў увогуле альбо ў асабістых выпадках у розных асобных навуках. Слова «філязофія», якое складаецца з грэчаскіх словаў φίλος «сябра, дружа» і σοφία «мудрасць», даслоўна абазначае «любоў да мудрасьці» альбо проста «да ведаў», таму што sophía ўжывалася спачатку ў сэнсе валоданьня разнастайнымі тэхнічнымі альбо майстэрскімі навыкамі. Дзеяслоў «філязафаваць» быў упершыню выкарыстаны Герадотам (I,30,2) пры апісаньні прагі ведаў Салона. Факт таго, што тэрмін philosophos ужываўся ўжо Гераклітам (фрагмэнт 35 DK), не сцьвярджаецца. У антычнасьці лічылі, што паняцьце «філязофія» упершыню было выкарыстана Піфагорам Самосскім….:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Абраны артыкул

Тут можа быць ваш артыкул - на падставе правілаў.


Фон
Выявы
карціна «Філёзаф у мэдытацыі», Рэмбрант, 1632 г.


Фон
Катэгорыі артыкулаў


Фон
Неабходныя шаблёны

  {{Філёзаф}} — устаўляецца ў артыкулы пра філёзафа.
  {{Удзельнік/Філязофія}} — на асабістую старонку.


Фон
Добры артыкул

Тут можа быць ваш артыкул - на падставе правілаў.


Фон
Выбітныя філёзафы
Канфуцый
Канфуцый

Канфу́цый (Кун Фуцы, па-кітайску: 孔子) — кітайскі філёзаф і заснавальнік канфуцыянства. Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да нашай эры. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой. Канфуцый заснаваў школу філязофіі, у цэнтры яго вучэньня знаходзіцца парадак, дасягненьне якога магчыма, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). Вучэньне Канфуцыя закранае рэлігійны, філязофскі й грамадзка-палітычны сьветапогляды, пры гэтым у грамадзкай і палітычнай этыцы на пярэдні плян выступаюць нормы паводзін. Найбуйнейшы ўплыў на стварэньне заходняй гуманітарнай гісторыі склаў яго твор Лунюй ("Гутаркі й суджэньні", 论语)...:::::::::::::::: чытаць далей


Фон
Артыкулы да напісаньня

ПлятонАрыстотэльТамаш АквінскіРэнэ ДэкартДжон Лок
 

  глядзіце таксамаНакіды:Філязофія

 

Дэйвід Г’юмІмануіл КантГеорг Вільгельм Фрыдрых ГэгельАртур ШапэнгаўэрСёрэн Абю К’еркегорФрыдрых Ніцшэ

 



Фон
У іншых праектах
Філязофія ў Вікінавінах  Філязофія ў Вікіцытатніку  Філязофія ў Вікіпадручніку  Філязофія ў Вікікрыніцах  Філязофія ў Вікіслоўніку  Філязофія ў Віківэрсытэце  Філязофія ў Вікісховішчы Філязофія ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Фон
Брацкія парталы
Навука Сацыялёгія Гісторыя Мастацтва Рэлігія


Абнавіць кэш